Выпускніца з Іванава здала на сто балаў ЦТ па беларускай мове
13.07.2020 18:29
—
Новости Общества
|
Выпускніца чацвёртай гарадской школы Іванава Анастасія Жушма цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове здала на сто балаў, паведамляе У кішэні Насці, якая марыць паступіць у Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт на перакладчыцкі факультэт, ужо ёсць залаты медаль за поспехі навучання ў школе. Максімальныя адзнакі можна яшчэ атрымаць па нямецкай мове і гісторыі Беларусі. Пакуль жа дзяўчына і яе блізкія радуюцца бліскучаму выніку здачы тэста па роднай мове. — Пачынаючы з першага класа, я ішла поруч з беларускай мовай. Таму ніколі не было сумнення, якую мову здаваць падчас іспытаў. Мне даводзілася неаднойчы чуць думку, што беларускамоўны ўзровень вучняў маёй школы зазвычай вышэй, — гаворыць Насця. Такі выдатны вынік — чаканы для ўчарашняй адзінаццацікласніцы. — Пабачыўшы лічбу 100, аж слёзы нагарнуліся на вочы. Разам з радасцю быў гонар за сябе. Падзялілася навіной з татам — ён быў дома, і мяне чакала плеяда кампліментаў, — расказвае Насця Жушма. Гэты максімальны вынік матываваў Анастасію. 6 ліпеня яна здавала тэст па нямецкай мове, а потым па гісторыі Беларусі. Ад сумы балаў па трох ЦТ залежыць, кім яна стане ў будучым — выкладчыкам ці перакладчыкам. У гэтым годзе максімальныя 100 балаў па беларусскай мове Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяўчынка марыць паступіць у Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт на перакладчыцкі факультэт.
|
|