ФІФА апраўдала Валерыя Шанталосава
02.09.2009 12:45
—
Новости Спорта
|
Вядомы ў мінулым галкіпер Валеры Шанталосаў апраўданы рашэннем дысцыплінарнага камітэта ФІФА. Пра гэта паведамляе сайт "Футбол СНД".
Нагадаем, 19 снежня 2008 года Беларуская федэрацыя футболу прызнала Шанталосава "персонай нон-грата" і забараніла яму займацца футбольнай дзейнасцю па ўсім свеце. Нагодай стала падазрэнне ў тым, што футбаліст удзельнічаў у арганізацыі дамоўных матчаў. ФІФА прызнала дзеянні Беларускай федэрацыі незаконнымі і неадпаведнымі статуту ФІФА. Цяпер Валеры Шанталосаў можа займацца любой футбольнай дзейнасцю ў краінах, якія знаходзяцца пад эгідай ФІФА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомы ў мінулым галкіпер Валеры Шанталосаў апраўданы рашэннем дысцыплінарнага камітэта ФІФА |
|