Жоўта-блакiтныя не сумняваюцца ў перамозе. 21.by

Жоўта-блакiтныя не сумняваюцца ў перамозе

08.09.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Арцём Мiлеўскi мяркуе, што яго камандзе нiшто не перашкодзiць узяць у Мiнску тры ачкi

Сёння ў 20 гадзiн на стадыёне "Дынама" ў Мiнску нацыянальная зборная па футболе сустрэнецца з камандай Украiны ў межах квалiфiкацыйнага раўнда чэмпiянату свету-2010. Для беларусаў, якiя страцiлi шанцы выйсцi ў фiнал чэмпiянату свету, матч не мае вялiкага турнiрнага значэння, адзiная магчымасць, якая засталася ў нашай каманды, — перамясцiцца з 4 на 3 месца. Тым не менш, гэтага дэрбi чакаюць балельшчыкi абедзвюх краiн-суседак. I як справядлiва заўважыў галоўны трэнер нашай дружыны Бернд Штанге, за перамогу над украiнцамi прыхiльнiкi гатовы прабачыць нашай зборнай яе ранейшыя паражэннi. Аднак украiнцы без характэрнай для нас талерантнасцi таксама адкрыта заяўляюць, што маюць намер звесцi з Мiнска тры ачкi.

Каманда Украiны прыляцела ў сталiцу Беларусi ўчора апоўднi. У гадзiну дня аўтобус даставiў футбалiстаў да чатырохзоркавага гатэля Crowne Plaza. Беларускiх балельшчыкаў, якiя раней пабачылi аргенцiнскую i англiйскую зборныя, а таксама вяршкi еўрапейскага клубнага футбола — "Ювентус" i "Рэал", не надта натхнiў прыезд "жоўта-блакiтных". Каля гасцiнiцы iх сустракала з дзясятак заўзятараў, найбольшай папулярнасцю ў якiх карыстаўся Анатоль Цiмашчук, Андрэй Варонiн i, зразумела, легендарны Шэва — Андрэй Шаўчэнка. Герой данецкага "Шахцёра" пасля нядаўняга матчу Суперкубка УЕФА памiж украiнскiм клубам i iспанскай "Барселонай" варатар Андрэй Пятаў цiкавасцi нi ў кога не выклiкаў. Наш былы суайчыннiк, а цяпер украiнец Арцём Мiлеўскi, герой колiшняга беларуска-ўкраiнскага скандалу са зменай грамадзянства, з аўтобуса выйшаў у лiку апошнiх, тут жа яго абступiлi украiнскiя журналiсты. Праўда, "зорка" кiеўскага "Дынама" пакрыўдзiўся на пытанне: "Чаму не пагалiў бараду?" i рвануў у гасцiнiцу. Але да гэтага Мiлеўскi паспеў расказаць пра клас мiнскай школы, дзе вучыўся, пра свой сум па беларускай сталiцы i мару згуляць на стадыёне "Дынама".

— Вашым аднакласнiкам па 201 мiнскай школе быў знакамiты цяпер спявак Дзмiтрый Калдун... З кiмсьцi з былых аднакласнiкаў кантактуеце?

— Так атрымалася, што ў нас у класе было шмат талентаў. Усе мы былi iндывiдуальныя i таленавiтыя. Хтосьцi ў спорце, хтосьцi ў шоу-бiзнэсе. I дзяўчаты ў нас былi вельмi разумныя, мяркую, што i яны чагосьцi дасягнулi. На жаль, нi з кiм зараз асабiста не кантактую.

— Настальгiя па Мiнску засталася?

— Безумоўна. Адразу як прызямлiлiся, набраў бацькоў, павiталiся. Я вельмi шчаслiвы, калi прыязджаю ў Беларусь.

— На твой погляд, у зборнай Беларусi будзе матывацыя пасля паражэння ад каманды Харватыi?

— Я цалкам сканцэнтраваны на сваёй камандзе, сваёй гульнi. I нам, мяркую, мала што можа перашкодзiць узяць тры ачкi.

— Цi даводзiлася раней гуляць на стадыёне "Дынама"?

— Нi разу. Першы раз выйду на дынамаўскi газон. Але гэта мара была ў мяне з дзяцiнства. Таму можна сказаць, што мая маленькая мара ажыццявiцца. Мяркую, яшчэ i каманда павязе з Мiнска тры ачкi.

— Ты мог стаць аўтарам першага хет-трыка за матч у гiсторыi зборнай Украiны. Але апошнi пенальцi ў папярэдняй гульнi не прабiў. Пастараешся кампенсаваць страчанае ў гульнi з беларусамi?

— Магчыма, на трэнiроўцы i зраблю хет-трык. Падчас гульнi, мяркую, гэта будзе складана. Але любой цаной мы павiнны забраць тры ачкi, не важна, хто з нас заб'е.

— У беларускую зборную вяртаецца Аляксандр Глеб. Апасаецеся гэтага гульца?

— Я рады, што ён ачуняў. Гэта вельмi добры гулец, але не больш за тое.

— Бараду не пагалiлi спецыяльна?

— Давайце не будзем на гэтую тэму, яна мне надакучыла...

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арцём Мiлеўскi мяркуе, што яго камандзе нiшто не перашкодзiць узяць у Мiнску тры ачкi Сёння ў 20 гадзiн на стадыёне "Дынама" ў Мiнску нацыянальная зборная па футболе сустрэнецца з камандай Украiны ў межах квалiфiкацыйнага раўнда чэмпiянату свету-2010. Для беларусаў, якiя страцiлi шанцы выйсцi ў фiнал чэмпiянату свету, матч не мае вялiкага турнiрнага значэння, адзiная магчымасць, якая засталася ў нашай каманды, — перамясцiцца з 4 на 3 месца. Тым не менш, гэтага дэрбi чакаюць балельшчыкi абедзвюх краiн-суседак. I як справядлiва заўважыў галоўны трэнер нашай дружыны Бернд Штанге, за перамогу над украiнцамi прыхiльнiкi гатовы прабачыць нашай зборнай яе ранейшыя паражэннi. Аднак украiнцы без характэрнай для нас талерантнасцi таксама адкрыта заяўляюць, што маюць намер звесцi з Мiнска тры ачкi.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика