БАТЭ саступiў лiверпульцам. 21.by

БАТЭ саступiў лiверпульцам

02.10.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У другiм туры групавога турнiру Лiгi Еўропы барысаўскi БАТЭ саступiў лiверпульскаму "Эвертану" з лiкам 1:2. Паядынак наведалi каля 30 тысяч балельшчыкаў, сярод iх каля тысячы англiчан. Паводле паведамленняў ГУУС Мiнгарвыканкама, заўзятары паводзiлi сябе законапаслухмяна, праўда, амаль усе англiчане на футбол прыйшлi нападпiтку, i iх давялося даглядаць у спецыяльнай палатцы.

Галоўны трэнер барысаўчан Вiктар Ганчарэнка назваў гульню з англiчанамi самым вялiкiм сваiм расчараваннем у еўракубках. І сапраўды, удар Дзмiтрыя Лiхтаровiча па варотах ужо на 16-й хвiлiне ў першым тайме быў вынiковым, затое ў другой палове гульнi, калi БАТЭ цалкам кантраляваў гульню, барысаўчане прапусцiлi двойчы. "Нас папросту задушыла iмя "Эвертана". Мы баялiся выйграць. Мы цалкам кантралявалi гульню i прапусцiлi пасля двух паўмомантаў супернiка", — заявiў Вiктар Ганчарэнка.

Капiтан беларускага клуба i аўтар гола ў вароты "Эвертана" Дзмiтрый Лiхтаровiч таксама падзялiўся меркаваннем пасля матчу: "Па гульнi мы былi мацнейшымi. З-за чаго прайгралi? Магчыма, з-за страты канцэнтрацыi. У футболе такое бывае — валодаеш перавагай, але прайграеш. Гэта той выпадак. Але лепш было б наадварот. Трыбуны выдатна нас падтрымлiвалi".

Пракаментаваў матч i старшыня праўлення барысаўскага клуба Анатоль Капскi:

— Я лiчу, што ў гэтай гульнi мы заслугоўвалi больш, чым лiку 1:2.

— Вiктар Мiхайлавiч Ганчарэнка назваў гульню самым вялiкiм расчараваннем. У вас такiя ж пачуццi?

— Мы былi вартыя лепшага вынiку. За выключэннем нейкага адрэзку ў першым тайме — ён здарыўся, калi забiлi гол i страцiлi канцэнтрацыю, — мы дамiнавалi. Другi тайм увогуле правялi здорава, кантралявалi мяч. Магчыма, не так шмат момантаў стваралi. У асноўным вялi гульню ў зоне "Эвертона", i атрымалася незразумелая атака, хвiлiннае расслабленне, хуткi адбор, штрафны — i гол. У тым моманце, калi ляцiць так доўга перадача, i варатару трэба было выйсцi на дапамогу. Многiя хлопцы, якiя прыходзяць у БАТЭ, не зусiм усведамляюць, што iм выпадае такое шчасце гуляць у сур'ёзных турнiрах еўрапейскага ўзроўню. Самае цiкавае, што часта яны слухаюць не трэнера, а сваiх агентаў. Iм яшчэ трэба вучыцца i вучыцца, i толькi потым яны стануць гульцамi добрага ўзроўню. Я ўжо ведаю, што пачнецца гэтай зiмой — зноў аповеды агентаў, якiя яны добрыя футбалiсты, i размовы пра пераходы ў iншыя каманды. Таму крыўдна i трэнерам, i мне. Яшчэ многаму трэба вучыцца.

— Вам не крыўдна, што сёння на "Дынама" не было аншлагу?

— Напэўна, гэта дзесьцi i нашы маркетынгавыя памылкi. Аншлаг быў на тых трыбунах, дзе былi бiлеты недарагiя. I давайце не будзем забываць, што зараз iншы час — даходы насельнiцтва крыху ўпалi. З iншага боку, тыя, хто прыйшоў, выдатна падтрымалi каманду. Кошт бiлетаў на матчы загадзя дэкларуецца УЕФА. На "Эвертан" самыя дарагiя бiлеты былi па 40 тысяч, а на два астатнiя матчы яны будуць таннейшымi — па 30 тысяч. Згодны, што дзесьцi не ўгадалi з цэнамi.

— Перад гульнёй вас доўга не прапускалi на стадыён. Вы дагэтуль не сталi пазнавальным чалавекам?

— Службы бяспекi працуюць якасна, праўда, згодна з iх разуменнем. З iншага боку, не зусiм якасна, мабыць, прайшла нарада праваахоўнiкаў, калi людзi, якiя адказваюць за пропуск балельшчыкаў i запрошаных, не могуць iдэнтыфiкаваць тыя бiлеты i запрашальныя, якiя iм раздаюць. У мяне быў пропуск у цэнтральную ложу, але мне сказалi, што гэта не пропуск — тут павiнен быць надпiс "VIP"...

— Яны не зразумелi, што перад iмi Капскi?

— Я думаю, што не. Мяне больш у гэтай сiтуацыi хвалявала, каб такое не адбылося з балельшчыкамi i iншымi запрошанымi. Не ўсе ў нас умеюць добра працаваць...

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У другiм туры групавога турнiру Лiгi Еўропы барысаўскi БАТЭ саступiў лiверпульскаму "Эвертану" з лiкам 1:2. Паядынак наведалi каля 30 тысяч балельшчыкаў, сярод iх каля тысячы англiчан. Паводле паведамленняў ГУУС Мiнгарвыканкама, заўзятары паводзiлi сябе законапаслухмяна, праўда, амаль усе англiчане на футбол прыйшлi нападпiтку, i iх давялося даглядаць у спецыяльнай палатцы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика