Беларусь – Казахстан – 4:0
10.10.2009 20:01
—
Новости Спорта
|
Нацыянальная зборная Беларусі па футболе перамагла зборную Казахстана ў перадапошнім туры адборачнага турніру чэмпіянату свету – 2010 з лікам 4:0. Матч прайшоў 10 кастрычніка (субота) у Брэсце. На 22-й хвіліне лік адкрыў Максім Бардачоў з БАТЭ (гэта яго першы мяч), на 69-й хвіліне гол-прыгажун ударам у дзявятку забіў Цімафей Калачоў («Крылья Саветаў»), на 87-й свой гол забіў Леанід Ковель («Сатурн», Раменскае), на апошняй хвіліне свой дубль аформіў Калачоў. 4:0 Дарэчы, Калачоў і Ковель забівалі Казахстану 1 красавіка ў Алмаце, калі беларусы выйгралі з лікам 5:1. І там Цімафей забіў два галы, а на рахунку Леаніда быў адзін мяч. Калачоў – найлепшы бамбардзір нашай зборнай у гэтым турніры, на яго рахунку пяць мячоў. Сёння а 19:15 у нашай групе пачалася гульня Украіна – Англія. На 35-й хвіліне украінцы вядуць 1:0. Каб трапіць у плей-оф ім трэба перамагаць нематываваных братынцаў Турнірнае становішча без уліку гэтага, украінскага, матчу: Англія – 24 (8 гульняў), Харватыя – 17 (9), Украіна – 15 (8), Беларусь – 13 (9, баланс мячоў 19—11), Казахстан – 6 (9), Андора – 0 (9). *** Падапечныя Бернда Штанге выйгралі па два матчы ў Казахстана (5:1 – у гасцях, 4:0 – дома) і Андоры (3:1- у гасцях, 5:1 – дома), прайгралі два – харватам (1:3-дома, 0:1 – у гасцях), прайгралі Украіне ў Львове (0:1) і згулялі ўнічыю ў Мінску (0:0), прайгралі дома Англіі (1:3). *** Як і ва ўсіх групах, у нашай апошні тур пройдзе 14 кастрычніка (серада). Зборная Беларусі на «Ўэмблі» згуляе са зборнай Англіі, Казахстан дома згуляе з Харватыяй, а Украіна у гасцях – з Андорай. *** Зборная Нямеччыны выйграла ў Маскве ў Расіі з лікам 1:0 (Міраслаў Клозе). Нямеччына заваявала пуцёўку на чэмпіянат свету, Расія будзе прабівацца цераз плей-оф. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што і патрабавалася даказаць. |
|