Украіна выйшла ў плей-оф. 21.by

Украіна выйшла ў плей-оф

14.10.2009 20:43 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зборная Украіны заваявала пуцёўку ў плей-оф чэмпіянату свету па футболе.

Нашы паўднёвыя суседзі сёння перамаглі ў гасцях Андору – 6:0

Галы: Шаўчэнка – 22-я, Гусеў – 62-я, Ліма - 70-я, аўтагол, Ракіцкі – 80-я, Селязнёў – 81-я, Ярмоленка – 86-я.

Зборная Харватыі ў гасцях выйграла ў Казахстана з лікам 2:1.

Турнірнае становішча: Англія – 24 (9 гульняў), Украіна – 21, Харватыя – 20, Беларусь – 13 (9 гульняў), Казахстан – 6, Андора – 0.

А 22-й вечара ў нашай групе пройдзе апошні адборачны матч: Англія – Беларусь.

***

Зборная Англія месяц таму датэрмінова заваявала сабе пуцёўку на чэмпіянат свету па футболе, што пройдзе летам 2010 года ў Паўднёвай Афрыцы.

Украіна будзе прабівацца цераз стыкавыя матчы, што пройдуць у сярэдзіне лістапада.

Лёсаванне параў – 19 кастрычніка.

Сярод магчычых супернікаў – Францыя, Партугалія, Расія, Грэцыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зборная Украіны заваявала пуцёўку ў плей-оф чэмпіянату свету па футболе. Нашы паўднёвыя суседзі сёння перамаглі ў гасцях Андору – 6:0
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика