Самсонаў стаў трохразовым уладальнікам Кубка свету па настольным тэнісе
19.10.2009 12:19
—
Новости Спорта
|
33‑гадовы Уладзімір Самсонаў стаў трохразовым уладальнікам Кубка свету па настольным тэнісе. У фінале спаборніцтваў, што прайшлі ў Маскве 16—18 кастрычніка, беларускі спартсмен, які займае шостае месца ў сусветным рэйтынгу, выйграў у кітайца Чэнь Ці (9) — 4:1 (11:4, 5:11, 11:7, 11:5, 13:11). У кваліфікацыйным турніры Самсонаў заняў першае месца ў сваёй групе, перамогшы Чэун Юка з Ганконга (15) — 4:1 (11:8, 13:11, 12:10, 7:11, 11:8), будучага саперніка ў фінале Чэнь Ці — 4:3 (12:10, 9:11, 12:10, 11:9, 13:15, 12:14, 11:3) і Казуо Мацумота (164), які выступае за Бразілію, — 4:0 (11:5, 11:8, 11:6, 11:7). У чвэрцьфінале беларускі тэнісіст быў мацнейшы за Дзмітрыя Аўчарова з Германіі (14) — 4:1 (11:8, 11:5, 11:8, 8:11, 11:8), а ў паўфінале адолеў другую ракетку свету Ма Луна з Кітая — 4:3 (7:11, 11:5, 8:11, 11:4, 14:12, 8:11, 11:8). Самсонаў станавіўся ўладальнікам Кубка свету ў 1999 і 2001 гадах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
33‑гадовы Уладзімір Самсонаў стаў трохразовым уладальнікам Кубка свету па настольным тэнісе.
|
|