Глен Хэнлан застаецца трэнерам зборнай Беларусі па хакеі. 21.by

Глен Хэнлан застаецца трэнерам зборнай Беларусі па хакеі

22.10.2009 12:38 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адпраўлены 20 кастрычніка ў адстаўку з пасады настаўніка мінскага «Дынама» канадзец Глен Хэнлан застанецца на пасадзе рулявога зборнай Беларусі і павязе каманду на Алімпіяду‑2010 у Ванкувер, а таксама на чэмпіянат свету‑2010 у Германію.Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе менскага «Дынама». Між тым пасля «Кубка Палесся», які адбудзецца ў пачатку лістапада ў Бабруйску і Жлобіне, Хэнлан на некаторы час адправіцца ў Паўночную Амерыку.

Глен Хэнлан быў звольнены з мінскага «Дынама» адразу пасля хатняга паражэння ад хабараўскага «Амура» (1:4) у чэмпіянаце КХЛ.

Пад кіраўніцтвам Глена Хэнлана мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце КХЛ атрымала 6 перамог у асноўны час, аднойчы выйграла па булітах і пацярпела 8 паражэнняў. З 20 ачкамі пасля 15 матчаў каманда займае 9‑е месца ў Заходняй канферэнцыі і размяшчаецца на 17‑й радку ў агульнай табліцы лігі сярод 24 каманд. Да няўдачы ў паядынку з «Амурам» дынамаўцы атрымалі тры перамогі запар.

Разам з Гленам Хэнланам з мінскага «Дынама» звольненыя намеснік гендырэктара па хакейным аперацыях Шон Сімпсан, а таксама асістэнты Дэйв Льюіс і Уладзімір Цыплакоў. Трэнер брамнікаў Мікаэль Ленер і спецыяліст па фізпадрыхтоўцы Гарнет Браўн працягнуць працу, будуць дапамагаць новаму галоўнакамандуючы Аляксандр Андрыеўскі, які апошнія паўтары гады з’яўляўся настаўнікам «Гомеля».

Глен Хэнлан узначальваў зборную Беларусі на чэмпіянатах свету ў 2005, 2006 і 2009 гадах. Пад яго кіраўніцтвам беларуская дружына заняла шостае месца на ЧС‑2006 у Рызе, што стала лепшым вынікам для нашай каманды на сусветных першынствах.Глен Хэнлан прызнаваўся трэнерам года ў Беларусі ў 2006 і 2009 гадах.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпраўлены 20 кастрычніка ў адстаўку з пасады настаўніка мінскага «Дынама» канадзец Глен Хэнлан застанецца на пасадзе рулявога зборнай Беларусі і павязе каманду на Алімпіяду‑2010 у Ванкувер
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика