Мінскае «Дынама» выйграла сярэбраныя медалі футбольнага чэмпіянату. 21.by

Мінскае «Дынама» выйграла сярэбраныя медалі футбольнага чэмпіянату

25.10.2009 16:45 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінскае «Дынама» датэрмінова выйграла сярэбраныя медалі чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Пасля суботняй паразы галоўнага канкурэнта на срэбра магілёўскага «Дняпра» ад «Мінска» – 1:2, дынамаўцам, каб датэрмінова стаць другімі, дастаткова было згуляць у нядзелю ўнічыю з жодзінскім «Тарпеда».

Што і здарылася, у Кунцаўшчыне каманды згулялі ўнічыю – 0:0.

Гэта шостыя сярэбраныя медалі «Дынама» ў нацыянальных чэмпіянатах (1996, 2001, 2005, 2006, 2008, 2009).

Сем разоў клуб быў чэмпіёнам краіны (1992, 1993, 1994, 1995, 1995-восень, 1997, 2004). Два разы клуб заваёўваў бронзу нацыянальнага чэмпіянату (2000, 2003).

***

Пяць матчаў 24-га туру прайшлі ў суботу, прычым у трох з іх аўтсайдэры перамаглі прэтэндэнтаў на медалі.

Як згадвалася, ФК «Мінск» перамог на сваім полі магілёўскі «Дняпро» – 2:1.

«Віцебск» быў мацнейшы, чым «Нафтан» – 2:1, прычым за апошнія пяць хвілін гульні суддзя Чабыкін не залічыў тры галы, забітыя наваполацкім клубам.

«Нёман» перамог у Гродне салігорскі «Шахцёр», які захоўвае шанцы на трэцяе месца. Лік гэтага матчу – 2:1.

«Дынама» Брэст – «Граніт» – 3:1, «Смаргонь» – «Гомель» – 1:1.

БАТЭ – 56, Дынама Мінск – 44, Дняпро – 37, Тарпеда – 36, Нафтан, Дынама Брэст, Шахцёр – 35, Віцебск, Нёман – 31, Мінск –30, Гомель – 29, МТЗ – 28, Граніт – 22, Смаргонь – 14.

А 18-й пачнецца матч БАТЭ – МТЗ-РІПА.

***

БАТЭ датэрмінова 5 кастрычніка заваяваў залатыя медалі чэмпіянату, стаўшы шосты раз чэмпіёнам Беларусі.

«Смаргонь» і «Граніт» датэрмінова вылецелі з вышэйшай лігі. На трэцюю пуцёўку прэтэндуюць некалькі камандаў. На наступны сезон у вышэйшай лізе выступяць 12 клубаў, адзіную пуцёўку з першай заваявала «Белшына».

У 25-м туры 1 лістапада згуляюць:

«Мінск» – «Дынама» Брэст, «Дняпро» – «Смаргонь», «Гомель» – «Дынама» Мінск, «Тарпеда» – БАТЭ, МТЗ-РІПА – «Нёман», «Шахцёр» – «Вцебск», «Нафтан» – «Граніт».

Апошні тур пройдзе 8 лістапада.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінскае «Дынама» датэрмінова выйграла сярэбраныя медалі чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.Пасля суботняй паразы галоўнага канкурэнта на срэбра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика