Бернд Штанге: Мы ганарымся развіццём беларускага футбола. 21.by

Бернд Штанге: Мы ганарымся развіццём беларускага футбола

26.10.2009 17:48 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Мы ганарымся развіццём беларускага футбола за параўнальна кароткі час», — заявіў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Бернд Штанге, выступаючы на ХХХ Міжнародным сімпозіуме трэнераў па футболе 26 кастрычніка ў Мінску.

«У пачатку 90‑х гадоў на гэтай тэрыторыі, вядома, гулялі ў футбол, але была, па‑сутнасці, толькі адна каманда — «Дынама» (Мінск), якая станавілася чэмпіёнам СССР», — адзначыў Штанге. У той жа час, паводле яго слоў, гісторыя такіх клубаў, як «Ліверпуль», налічвае больш за 100 гадоў.

«Мы ганарымся тым, што ў фінале маладзёжнага першынства Еўропы гуляла маленькая Беларусь, тады як Францыя, Украіна, Расія ў Швецыю не трапілі, — сказаў нямецкі спецыяліст — БАТЭ выходзіў у групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, дзе двойчы згуляў унічыю з «Ювентусам» і адзін раз з «Зенітам», а днямі перамог грэчаскі АЕК».

«Гэтая краіна рухаецца наперад», — заявіў Штанге, на рахунку якога 102 матчы ў якасці галоўнага трэнера зборных (54 — ГДР, 5 — Амана, 21 — Ірака, 22 — Беларусі).

Сімпозіум, які праходзіць пад эгідай Еўрапейскай асацыяцыі трэнераў па футболе (AEFCA), Штанге назваў кульмінацыяй цяперашняга этапу развіцця беларускага футбола. «Калі хтосьці скажа, што такое мерапрыемства нічым не дапамагло, яму трэба шукаць іншую працу, — заявіў трэнер. — А калі камусьці недастаткова імёнаў Жэрара Улье, Эндзі Роксбурга, Гууса Хідынка, Ежы Энгеля, мне застаецца толькі развесці рукамі».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Мы ганарымся развіццём беларускага футбола за параўнальна кароткі час», — заявіў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Бернд Штанге, выступаючы на ХХХ Міжнародным сімпозіуме трэнераў па футболе 26 кастрычніка ў Мінску.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика