«Штутгарт» Глеба пацярпеў пятую паразу запар
28.10.2009 00:10
—
Новости Спорта
|
У аўторак, 27 кастрычніка, у матчы 1/8 фіналу Кубку Германіі «Штутгарт» прайграў у гасцях камандзе другой бундэслігі «Гройтэр Фюрт» – 0:1. На 32-й хвіліне вызначыўся Нерыг. Беларускі футбаліст швабскага клуба Аляксандр Глеб выйшаў на поле на 59-й хвіліне, а на 70-й атрымаў папярэджанне. Перад матчам галоўны трэнер «Штутгарта» Маркус Бабель заяўляў, што яго каманда збіраецца дайсці як мінімум да чвэрцьфіналу, а задача-максімум – фінал Кубку Германіі. Гэта ўжо пятая запар параза клуба. Апошні раз бел-чырвона-белыя выйгравалі ў 7-м туры чэмпіянату Германіі, тады ў гасцях яны разграмілі «Айнтрахт» – 3:0 (Глеб не гуляў праз траўму). Затым паследавалі тры запар паразы ў бундэслізе: ад «Вердэра» (0:2, дома, Глеб не гуляў), «Шальке-04» (1:2, дома, беларус правёў увесь матч), «Гановера» (0:1, у гасцях, Глеб гуляў да 61-й хвіліны, атрымаў папярэджанне). У матчы 3-га тура Лігі чэмпіёнаў «Штутгарт» на мінулым тыдні прайграў на сваім полі «Севільі» – 1:3. І вось цяпер параза ад «Гройтэр Фюрта». У чэмпіянаце Германіі клуб дзеліць 14—17-я месцы з «Бохумам», «Нюрнбергам», мёнхенгладбахскай «Барусіяй», маючы на рахунку восем балаў (у «Штутгарта» - дзве перамогі, дзве нічыі, шэсць паразаў, баланс мячоў 10—15). Ад апошняга месца, якое займае «Герта», іх аддзяляюць чатыры пункты. Відавочна, «Штутгарт» знаходзіцца ў глыбокім крызісе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак, 27 кастрычніка, у матчы 1/8 фіналу Кубку Германіі «Штутгарт» прайграў у гасцях камандзе другой бундэслігі «Гройтэр Фюрт» – 0:1.На 32-й хвіліне вызначыўся...
|
|