БАТЭ не змог перамагчы аўтсайдэра
28.10.2009 16:24
—
Новости Спорта
|
У сераду, 28 кастрычніка, прайшоў прапушчаны матч 16‑га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Сустракаліся «Смаргонь» і чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ (Матч гуляўся ў Смаргоні). Лік матчу 0:0. Зрэшты, гульня нічога не вырашала. БАТЭ датэрмінова стаў шасціразовым чэмпіёнам краіны, «Смаргонь» наогул застанецца на апошнім месцы. *** Пасля 24‑х тураў: БАТЭ — 58, Дынама Мінск — 44, Дняпро — 37, Тарпеда Жодзіна — 36, Нафтан, Дынама Брэст, Шахцёр — па 35, Віцебск, Нёман — па 31, Мінск — 30, МТЗ, Гомель — 29, Граніт — 22, Смаргонь — 15. Перадапошні тур пройдзе 1 лістапада (нядзеля). У гэты дзень згуляюць: «Мінск» — «Дынама» Брэст, «Дняпро» — «Смаргонь», «Гомель» — «Дынама» Мінск, «Тарпеда» — БАТЭ, МТЗ‑РІПА — «Нёман», «Шахцёр» — «Вцебск», «Нафтан» — «Граніт». Апошні тур - 8 лістапада. БАТЭ датэрмінова заваяваў залатыя медалі чэмпіянату, «Дынама» Мінск — срэбра. Таксама датэрмінова вызначыліся дзве дружыны, што выбываюць з вышэйшай лігі «Смаргонь» і «Граніт», на трэцюю пуцёўку прэтэндуюць ажно пяць клубаў: «Віцебск», «Нёман», «Мінск», МТЗ і «Гомель». Столькі ж каманд прэтэндуюць на бронзавыя медалі: «Дняпро», «Тарпеда», «Нафтан», «Дынама» Брэст і «Шахцёр». Пуцёўку ў вышэйшую лігу заваявала «Белшына». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду, 28 кастрычніка, прайшоў прапушчаны матч 16‑га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.Сустракаліся «Смаргонь» і чэмпіён краіны барысаўскі...
|
|