Сафіна знялася з турніру
28.10.2009 23:42
—
Новости Спорта
|
Першая ракетка свету расіянка Дзінара Сафіна пакідае выніковы турнір у Катары з прычыны сур’ёзнай траўмы. У сераду, 28 кастрычніка, Сафіна выйшла ў матчы "белай" групы супраць Елены Янкавіч (Сербія), але ў першым сэце пры ліку 1:1 вымушана была спыніць матч. Дзінару заменіць другая расіянка Вера Званарова, якая прыехала ў Доху ў якасці першай запасной, паведамляе У чацвер, 29 кастрычніка, мінулагодняя фіналістка выніковага турніру WTA згуляе супраць датчанкі Каралін Вазняцкі. Каралін у сераду перамагла беларуску Вікторыю Азаранку – 1:6, 6:4, 7:5. На рахунку Азаранкі, такім чынам, адна параза і адна перамога: у аўторак беларуска перамагла Янкавіч – 6:3, 6:2. Са Званаровай Азаранка згуляе ў пятніцу. У паўфінал выходзяць дзве тэнісісткі Апроч таго, першай ракеткай свету па выніках 2009 года стала амерыканка Серэна Уільямс. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першая ракетка свету расіянка Дзінара Сафіна пакідае выніковы турнір у Катары з прычыны сур’ёзнай траўмы.У сераду, 28 кастрычніка, Сафіна выйшла ў матчы "белай"... |
|