Мінскае «Дынама» атрымала першую перамогу пад кіраўніцтвам Андрыеўскага. 21.by

Мінскае «Дынама» атрымала першую перамогу пад кіраўніцтвам Андрыеўскага

29.10.2009 00:13 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хакеісты мінскага «Дынама» атрымалі першую перамогу пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Аляксандра Андрыеўскага.

29 кастрычніка ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ беларуская каманда выйграла ў Маскве ў «Дынама» з лікам 5:1 (3:0, 2:1, 0:0). Шайбы закінулі: у гасцей — Ханес Хювенен (6.56, пас — Джэф Плат; 19.10, пас — Дзьюі Уэсткот, Юнас Андэрсан), Юнас Андэрсан (12.59), Яраслаў Чупрыс (31.18, пас — Ханес Хювенен), Джэф Плат (35.05, у меншасці, пас — Осі Ваананен), у гаспадароў — Карэл Рахунэк (37.33, у большасці, пас — Іржы Гудлер, Матыяс Вайнхандль).

Пасля 18 матчаў на ліку «Дынама» 23 балы (7 перамог у асноўны час, 1 па булітах і 10 паражэнняў у асноўны час, 43 закінутыя і 51 прапушчаная шайба). Каманда займае пятае месца ў дывізіёне Баброва, дзевятае ў Заходняй канферэнцыі і 18-е ў агульнай табліцы.

20 кастрычніка «Дынама» прайграла дома хабараўскаму «Амуру» (1:4), 22-га — новакузнецкаму «Металургу» (2:4), 24-га — новасібірскай «Сібіры» (1:4). Пасля паражэння ад «Амура» ў адстаўку быў адпраўлены галоўны трэнер Глен Хэнлан.

Бамбардзіры па сістэме «гол+пас»: Ханес Хювенен — 17 балаў (10+7), Дзмітрый Мялешка — 9 (5+4), Джэф Плат — 8 (5+3), Юнас Андэрсан — 8 (3+5), Віле Пелтанен — 7 (1+6), Юсэф Бумедзьен — 7 (0+7), Андрэй Стась — 6 (3+3), Юсі Макконен — 6 (1+5), Байран Рытчы — 5 (3+2), Дзьюі Уэсткот — 5 (1+4), Андрэй Міхалёў — 4 (3+1), Уладзімір Дзянісаў — 4 (2+2), Рыхард Лінтнер, Марцін Шэўц — па 3 (0+3), Аляксандр Кулакоў — 2 (2+0), Алег Шафарэнка — 2 (1+1), Каспарс Саулеціс, Яраслаў Чупрыс — па 1 (1+0), Осі Ваананен — 2 (0+2), Віктар Андрушчанка, Сяргей Дзямагін, Аляксандр Радзінскі — па 1 (0+1).

Наступныя два матчы мінскі клуб згуляе дома: 30 кастрычніка супраць маскоўскага ЦСКА, 1 лістапада — супраць рыжскага «Дынама».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хакеісты мінскага «Дынама» атрымалі першую перамогу пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Аляксандра Андрыеўскага. 29 кастрычніка ў чарговым матчы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика