Сяргей ГАРБОК: "Час на асабiстае жыццё быў да таго, як у мяне з'явiлiся трайняты". 21.by

Сяргей ГАРБОК: "Час на асабiстае жыццё быў да таго, як у мяне з'явiлiся трайняты"

31.10.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нацыянальная зборная Беларусi па гандболе на чале з галоўным трэнерам Юрыем Шаўцовым сустрэлася з калектывам прадпрыемства "Амкадор". Завод быў абраны спартсменамi для экскурсii невыпадкова — "Амкадор" з'яўляецца адным са спонсараў гандбольнай федэрацыi. Такiм чынам, 29 кастрычнiка, пасля няўдала праведзенага таварыскага матчу з пiцерскiм клубам "Нява" (нашы прайгралi 21:29) гандбалiсты прыехалi знаёмiцца з навiнкамi тэхнiкi. На "Амкадоры" iм паказалi выставу дарожнай, снегаўборачнай, лесанарыхтоўчай i iншай тэхнiкi i правялi па цахах, пасля чаго гандбалiсты пагутарылi з калектывам.

Як прызнаўся капiтан нашай каманды Сяргей ГАРБОК, якi выступае за нямецкi клуб "Райн Левен", наведаць прадпрыемства было яго iнiцыятывай. Праслаўлены гандбалiст з цiкавасцю вывучаў выставу тэхнiкi i не прамiнуў прымерыцца да кабiн шматлiкiх пагрузчыкаў i бульдозераў ярка-жоўтага колеру. "Адкуль такая цiкавасць да тэхнiкi?" — спыталi мы ў Сяргея. "Мой дзед быў экскаватаршчыкам, тата працаваў ва ўпраўленнi механiзацыi, пра тэхнiку я шмат ведаю з дзяцiнства", — адказаў гандбалiст. Намеснiк старшынi федэрацыi гандбола Іван Семяненя растлумачыў, што арганiзаваў гэту экскурсiю з выхаваўчай мэтай, маўляў, няхай спартсмены пабачаць, як зарабляюцца тыя сродкi, якiмi прадпрыемства дапамагае гандболу. "Калi ў камандзе ёсць ныцiкi, гэта вельмi карысна — паглядзець, як людзi змену стаяць ля станка i зарабляюць васемсот тысяч". Спартсменам, дарэчы, паказалi самыя лепшыя цэхi i абсталяванне, якiм ганарацца на "Амкадоры", напрыклад, станок, якi каштуе тры мiльёны долараў.

А ў старшынi савета дырэктараў ААТ"Амкадор" Аляксандра Шакуцiна быў выдатны настрой разам з нагодай пахвалiцца на сустрэчы з калектывам i зборнай:

— Сёння ў нас некалькi выдатных падзей. Першая — прыезд нашых найлепшых спартсменаў да нас у госцi. Ёсць i другая, гiстарычная падзея — мы набылi завод у Бранску (гучныя апладысменты калектыву ў зале).

Аляксандр Шакуцiн падкрэслiў, што калi ў Расii аб'ём вытворчасцi ў машынабудаўнiчым комплексе ў час крызiсу зменшыўся на 70 працэнтаў, то яго прадпрыемства захавала 65 працэнтаў вытворчасцi. Сродкi iнвестуюцца ў стварэнне новых машын, за мiнулы i гэты год "Амкадор" паставiў на вытворчасць 7 новых мадэляў тэхнiкi.

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Юрый Шаўцоў быў у больш песiмiстычным настроi:

быў у больш песiмiстычным настроi:

— У нас у камандзе не ўсё так добра. Мы сёння прайгралi клубу "Нява", i мне сорамна за гэты вынiк. Нас чакае вялiкая праца, каб вывесцi каманду на еўрапейскi ўзровень. Па фiзiчных кандыцыях мы адстаём ад еўрапейскiх зборных. Прызнаюся, што мне даволi цяжка кiраваць камандай — сёння на пляцоўцы, напрыклад, яна была непадкантрольнай.

Тым не менш, Юрый Шаўцоў падзялiўся планамi на будучыню. Учора нацыянальная зборная адбыла ў Галандыю, дзе правядзе два таварыскiя матчы. Пасля беларускiя гандбалiсты наведаюцца ў госцi да зборнай Германii, а ў студзенi каманда едзе на перадквалiфiкацыйны турнiр на Кiпр. У ім, акрамя беларусаў, возьмуць удзел каманды Кiпра, Фарэрскiх астравоў i Швейцарыi. Пераможца выходзiць у квалiфiкацыю чэмпiянату свету 2011 года ў Швецыi. I не варта гаварыць, што менавiта такая задача цяпер стаiць перад нашай камандай.

Сяргей Гарбок таксама прызнаўся, што яму сорамна за некаторыя гульнi каманды:

— Але пасля дажджу заўсёды з'яўляецца сонца. Нам трэба пабачыць усё горшае ў камандзе i выправiць памылкi.

Калектыў прадпрыемства цiкавiлi зусiм не спартыўныя эпiзоды з жыцця праслаўленых спартсменаў. У Сяргея Гарбока, якога Iван Семяненя разрэкламаваў як i бацьку трох дачок-блiзнят, спыталi пра яго распарадак дня, а дзяўчына пацiкавiлася, цi ёсць у гандбалiстаў час на асабiстае жыццё.

— У Германii я ўстаю вельмi рана, паколькi маю трое дзяцей. Калi дзяўчаткi толькi нарадзiлiся, я ўвогуле спаў не больш за тры гадзiны ў суткi. У дзесяць гадзiн у мяне пачынаецца трэнiроўка, потым абед, пасля ёсць гадзiна прагуляцца дзесьцi з жонкай. У 16.30 другая трэнiроўка, пасля якой у 19 гадзiн я свабодны, але павiнен выканаць пэўныя аднаўленчыя мерапрыемствы для здароўя. Прыходжу дадому, калi дзецi ўжо спяць. Ёсць гадзiна на асабiстае жыццё. Час на асабiстае жыццё ўвогуле ёсць, праўда, да таго, як у цябе з'яўляецца трайня, — пажартаваў гандбалiст.

Юрый Шаўцоў расказаў пра распарадак спартсменаў у нацыянальнай зборнай:

— У 7.20 у нас зарадка — 10-кiламетровая прабежка. Пасля сняданку — першая трэнiроўка, яна займае дзве гадзiны. Пасля гэтага некаторыя гульцы выказваюць жаданне пазаймацца са штангай. Пасля абед, сон, тэарэтычныя заняткi. Затым вячэрняя трэнiроўка i вячэра. Пасля яе я звычайна праводжу асабiстыя гутаркi з гульцамi, — расказаў галоўны трэнер. I запрасiў калектыў прадпрыемства, асаблiва жаночую яго палову, на адкрытую трэнiроўку нацыянальнай зборнай. А старшынi савета дырэктараў Аляксандру Шакуцiну, якi з настальгiяй узгадваў поспехi беларускага гандбола тых часоў, калi гулялi сам Юрый Шаўцоў, Георгiй Свiрыдэнка, Аляксандр Каршакевiч, намеснiк старшынi федэрацыi Iван Семянена прэзентаваў мяч з аўтографамi гульцоў. Разам са спадзяваннямi, што ў зборнай ёсць усе шанцы паўтарыць колiшнiя поспехi беларускага гандбола — у студзенi за нацыянальную зборную зможа выступаць самы дарагi гандбалiст свету (сума яго трансферу ў "Барселону" склала 1 мiльён еўра, а гадавая зарплата 240 тысяч еўра) Сяргей Рутэнка.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальная зборная Беларусi па гандболе на чале з галоўным трэнерам Юрыем Шаўцовым сустрэлася з калектывам прадпрыемства "Амкадор". Завод быў абраны спартсменамi для экскурсii невыпадкова — "Амкадор" з'яўляецца адным са спонсараў гандбольнай федэрацыi. Як прызнаўся капiтан нашай каманды Сяргей ГАРБОК, якi выступае за нямецкi клуб "Райн Левен", наведаць прадпрыемства было яго iнiцыятывай. А намеснiк старшынi федэрацыi гандбола Іван Семяненя растлумачыў, што арганiзаваў гэту экскурсiю з выхаваўчай мэтай, маўляў, няхай спартсмены пабачаць, як зарабляюцца тыя сродкi, якiмi прадпрыемства дапамагае гандболу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика