Сёння: АЕК – БАТЭ
05.11.2009 00:08
—
Новости Спорта
|
Сёння, 5 лістапада, у Афінах, на стадыёне «Алімпійскі», адбудзецца матч 4-га туру футбольнай Лігі Еўропы паміж грэцкім АЕКам і барысаўскім БАТЭ. Пачатак у 22:05, жывая трансляцыя на тэлеканале «Лад». Нагадаем, што два тыдні таму БАТЭ ў Мінску перамог 2:1, саступаючы пасля першага тайма 0:1. У барысаўскага клуба вызначыліся Паўлаў і Алумона. Гэта пакуль адзіная перамога беларускага клуба ў групавых турнірах еўракубкаў. Што да АЕКа, то 11-разовы чэмпіён Грэцыі ў сёлетнім першынстве займае 7-е месца. Акурат месяц таму, 5 кастрычніка, БАТЭ ў шосты раз стаў чэмпіёнам Беларусі (чацверты раз запар). У чацвер у нашай групе «І» у Ліверпулі згуляюць «Эвертан» і «Бенфіка». 22 кастрычніка партугальцы раскаталі брытанцаў у Лісабоне ў тонкі блін – 5:0. Пачатак сённяшняга матчу таксама ў 22:05. Пасля 3-х тураў: Бенфіка – 6 балаў (розніца мячоў 7—1), Эвертан – 6 (6—6), БАТЭ – 3 (3—5), АЕК – 3 (2—6). Ранейшыя гульні: 17 верасня: Бенфіка – БАТЭ – 2:0, Эвертан – АЕК – 4:0, 1 кастрычніка: БАТЭ – Эвертан – 1:2, АЕК – Бенфіка – 1:0, 22 кастрычніка: БАТЭ – АЕК – 2:1, Бенфіка – Эвертан – 5:0. Заўважым, што пакуль у нашай групе не было нічыіх і, як правіла, гаспадары перамагалі, за выняткам матчу БАТЭ –«Эвертан». Наступныя гульні: 2 снежня: БАТЭ – Бенфіка, АЕК – Эвертан 17 снежня: Эвертан – БАТЭ, Бенфіка – АЕК. У плей-оф (1/16 фіналу) выходзяць дзве лепшыя каманды з групы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Матч пройдзе ў Афінах, на стадыёне «Алімпійскі», пачатак у 22:05. Жывая трансляцыя на канале «Лад». |
|