Сівакоў дэбютаваў у Італіі. 21.by

Сівакоў дэбютаваў у Італіі

09.11.2009 09:56 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі паўабаронца Міхаіл Сівакоў правёў першы матч у серыі "А" італьянскага чэмпіянату.

Гулец БАТЭ Міхаіл Сівакоў перайшоў у клуб "Кальяры" ў студзені 2009 г., заключыўшы кантракт на 3,5 года. Але ў другім крузе чэмпіянату 2008/2009 ён так ні разу не з’явіўся на полі.

У новым сезоне Сівакова некалькі разоў уключалі ў заяўку на матч, але на полі таксама ні разу не выпусцілі.

Дэбют прыпаў на 12-ты тур чэмпіянату Італіі: 8 лістапада "Кальяры" дома гуляў з "Сампдорыяй".

Міхаіл з’явіўся на полі на другой дададзенай хвіліне другога тайма (90+2), калі сардзінскі клуб вёў у ліку 2:0 (Конці, 85, Матры, 90). Сівакоў замяніў на полі Давідэ Б’яндзіні. Матч так і скончыўся перамогай "Кальяры" – 2:0. Сівакоў правёў на полі адну хвіліну.

Пасля 12-ці тураў "Кальяры" займае 8-е месца з 19 баламі (6 перамог, 1 нічыя, 5 паразаў, баланс мячоў 16—12).

На 9-м месцы ідзе "Бары" (4 перамогі, 6 нічыіх, 2 паразы, 11—7, 18 балаў), за які выступае форвард нацыянальнай зборнай Віталь Кутузаў. У нядзелю "Бары" перамог "Ліворна" — 1:0. Кутузаў не гуляў з прычыны траўмы.

Наогул на рахунку Віталя у 11 матчах - 1 год і чатыры галявыя перадачы. Прычмы гол ён забіў у самым пергым матчы ў серыі "А" у гасцях супраць "Інтэра"

У наступным туры, 22 лістапада, "Бары" згуляе ў гасцях з "Ромай", а "Кальяры" – у гасцях з "Міланам".

У мінулым сезоне "Кальяры" фінішаваў на 9-м месцы, а "Бары" заняў першае месца ў серыі "В" і прабіўся ў эліту.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі паўабаронца Міхаіл Сівакоў правёў першы матч у серыі "А" італьянскага чэмпіянату
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика