Загінуў галкіпер зборнай Германіі Роберт Энке
10.11.2009 23:06
—
Новости Спорта
|
Галкіпер зборнай Германіі і футбольнага клуба «Гановер» Роберт Энке загінуў у аўторак вечарам. «Гэта жахлівая навіна. Я не ведаю, чаму і што здарылася. Але наўрад ці гэта звязана з футболам», – заявіў прэзідэнт «Гановера» Марцін Кінд у інтэрв’ю АР. Энке загінуў на чыгуначным пераездзе ў горадзе Нойштат-ам-Рюбенберге. «Адбылася аварыя на чыгуначным пераездзе, загінуў чалавек», – заявіў кіраўнік прэс-дэпартамента паліцыі Гановера Штэфан Віте. Паводле яго словаў, Энке скончыў жыццё самагубствам. Тры гады таму ў сям’і Энке здарылася трагедыя – ва ўзросце двух год праз прыроджаны парок сэрца памерла дачка футбаліста Лара. Роберту Энке было 32 гады. Ён нарадзіўся ў 1977 г. у горадзе Ена. Першым клубам яго быў «Карл Цэйс». Энке гуляў за моладзевую каманду «Карл Цэйса», калі "дарослую" чарговы раз трэніраваў сённяшні трэнер зборнай Беларусі Бернд Штанге Выступаў у мёнхенгладбахскай «Барусіі» (1995—1999), «Бенфіцы» (1999—2002), кар’ера ў «Барселоне» і «Фенербахчэ» не ўдалася. За «Барсу» ён наогул правёў адзін матч. Ад 2004 г. гуляў за «Гановер-96». У складзе нацыянальнай зборнай Германіі правёў восем матчаў. Апошні матч згуляў у нядзелю супраць «Гамбурга» (2:2) Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галкіпер зборнай Германіі і футбольнага клуба «Гановер» Роберт Энке загінуў у аўторак вечарам.«Гэта жахлівая навіна. Я не ведаю, чаму і што здарылася. Але наўрад ці...
|
|