Дынама перамагло чацвёрты раз запар. 21.by

Дынама перамагло чацвёрты раз запар

14.11.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

І ўстанавiла клубны рэкорд у КХЛ   Чацвёртую перамогу запар у чэмпiянаце КХЛ атрымала сталiчнае "Дынама", устанавiўшы клубны рэкорд. Пасля перапынку падапечныя Аляксандра Андрыеўскага ў серыi пасляматчавых булiтаў адолелi на выездзе тальяцiнскую "Ладу". Шайбы ў беларусаў закiнулi Хювенен, Пелтанен, Саўлецiс i Дзмiтрый Мялешка (пасляматчавы вырашальны булiт).

Трэба адзначыць, што дынамаўцы першымi прабiлi вароты супернiка i павялi ў матчы. Затым жа прапусцiлi тры шайбы i толькi ў канцы паядынку здолелi лiк зраўняць. Матч-штрафам пакараны галкiпер беларускай каманды Андрэй Мезiн. У пачатку другога перыяду ён быў выдалены да канца матчу за нязгоду з рашэннем суддзi. Сутнасць у тым, што шайба трапiла ў шлем беларускага галкiпера, i суддзя гульню спынiў. Пасля гэтага тальяцiнец Андрэй Мiхноў праштурхнуў шайбу ў вароты Мезiна, якi выключыўся з гульнi. Абураны варатар кiнуў на лёд прадметы экiпiроўкi, за што i быў выдалены.

Дзякуючы чацвёртай перамозе запар, мiнскiя дынамаўцы занялi восьмы радок у Заходняй канферэнцыi i ўвайшлi ў зону плэй-оф. У агульнай таблiцы клуб знаходзiцца на 13-м радку сярод 24 каманд. Два наступныя матчы "Дынама" таксама правядзе на выездзе. 14 лiстапада беларусы згуляюць супраць уладальнiка Кубка Гагарына казанскага "Ак Барса", а 16 лiстапада — з нiжнякамскiм "Нафтахiмiкам".

Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І ўстанавiла клубны рэкорд у КХЛ Чацвёртую перамогу запар у чэмпiянаце КХЛ атрымала сталiчнае "Дынама", устанавiўшы клубны рэкорд. Пасля перапынку падапечныя Аляксандра Андрыеўскага ў серыi пасляматчавых булiтаў адолелi на выездзе тальяцiнскую "Ладу". Шайбы ў беларусаў закiнулi Хювенен, Пелтанен, Саўлецiс i Дзмiтрый Мялешка (пасляматчавы вырашальны булiт).
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика