Расія і Украіна не трапілі на чэмпіянат свету па футболе. 21.by

Расія і Украіна не трапілі на чэмпіянат свету па футболе

19.11.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зборная Славеніі перамагла 18 лістапада ў Марыборы зборную Расіі з лікам 1:0

(Дзедзіч, 44-я хвіліна) і за кошт гола, забітага чатыры дні таму ў Маскве, заваявала пуцёўку на чэмпіянат свету па футболе – 2010.

У Маскве, нагадаем, Расія выйграла з лікам 2:1. І прапушчаны ў суботу за пяць хвілін да канца сустрэчы мяч ад славенцаў стаў для падапечных Гуса Хідынка фатальным.

Славенцы выйшлі на матч у Марыборы моцна адмабілізаванымі, пасля забітага голу, не адышлі да варотаў, а працягвалі атакаваць.

Праўда, трэба зазначыць, што расейцы сканчалі матч удзевяцёх. Чырвоную картку за напад на галкіпера Ханданавіча атрымаў Кержакоў, а за дзве жоўтыя быў выдалены Жыркоў.

Не трапіла на чэмпіянат свету і Украіна, якая прайграла ў другім стыкавым матчы.


У сераду ў Данецку яна саступіла Грэцыі - 0:1 (першы матч 0:0).

Партугалія перамагла ў гасцях Боснію – 1:0 (Мейрэлеш). У першым матчы ў Лісабоне партугальцы таксама выйгралі – 1:0 і згуляюць на мундыялі.

Зборная Францыі згуляла ўнічыю з Ірландыяй – 1:1.

Пасля асноўнага часу ірландцы вялі з лікам 1:0 (Робі Кін, 32-я хвіліна), а паколькі чатыры дні таму ў Дубліне выйгралі французы, то згодна з рэгламентам быў прызначаны дадатковы час.

На 103-й хвіліне Вільям Галас лік зраўняў – 1:1, прычым мяч быў забіты з двума парушэннямі (па-за гульнёй і гульня рукой Анры), але на чэмпіянат свету едуць французы.

***

Заваявала сёння пуцёўку і зборная Алжыра, якая перамагла ў сераду ў дадатковым матчы Егіпет – 1:0.

Апошні ўдзельнік чэмпіянату свету па футболе вызначыўся позна ўначы, ім стала зборная Уругвая, што ў Монтэвідэа згуляла ўнічыю з Коста-Рыкай - 1:1 (першым матч 1:0 на карысць Уругвая).


***

Такім чынам вызначыліся ўсе 32 удзельнікі чэмпіянату свету па футболе.

Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка (як гаспадыня чэмпіянату),

Еўропа: Англія, Данія, Галандыя, Іспанія, Італія, Германія, Славакія, Сербія, Швейцарыя, Грэцыя, Партугалія, Славенія, Францыя.

Азія: Японія, КНДР, Рэспубліка Карэя, Аўстралія.

Афрыка: Гана, Кот Д’Івуар, Камерун, Нігерыя, Алжыр.

Паўднёвая Амерыка: Бразілія, Парагвай, Чылі, Аргенціна, Уругвай.

КОНКАКАФ: Мексіка, ЗША, Гандурас.

Акіянія: Новая Зеландыя.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зборныя Славеніі, Грэцыі, Партугаліі, Францыі, Алжыра і Уругвая заваявалі ў сераду пуцёўкі на чэмпіянат свету па футболе – 2010.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика