Хто на мундзiяль — рукi распускай
20.11.2009
—
Новости Спорта
|
Футбол. ЧС-2010 Напружанасць стыкавых гульняў i жаданне паехаць на чэмпiянат свету па футболе 2010 зрабiлi другiя стыкавыя гульнi напружанымi ледзь не да боек на полi. Менавiта памахаць кулакамi вельмi хацелася славенцам у адказ на жаданне расiян забiць патрэбны iм гол. Але не атрымалася. У расiян. Каманда Славенii перамагла зборную Расii на сваiм полi з лiкам 1:0, паказаўшы пры гэтым вельмi выдатнае акцёрскае майстэрства сваiх гульцоў. У момантах, калi супраць славенцаў парушалi правiлы расiяне, адчуванне было, што гаспадарам, як мiнiмум "хуткую" трэба было выклiкаць. За кошт мяча на чужым полi Славенiя паедзе на мундзiяль. У гэтай гульнi у расiян былi выдалены два футбалiсты — Кержакоў, нiбыта за нападзенне на варатара, i Жыркоў, якi занадта актыўна хацеў адабраць мяч у супрацоўнiка, якi яго падаваў. Украiнцы ў Данецку з такiм жа лiкам саступiлi грэкам i таксама "праляцелi" мiма чэмпiянату. Зноў жа, лiк 1:0 быў зафiксаваны ў Зенiцы, дзе партугальцы ў гасцях абыгралi зборную Боснii i Герцагавiны. А чэмпiёны свету-1998 каманда Францыi на сваiм полi са скандалам атрымала нiчыю ў матчы з iрландцамi, якая дазволiла iм таксама паехаць на чэмпiянат. Госцi першымi адкрылi лiк i маглi давесцi справу да пасляматчавых пенальцi, але нападаючы французаў Цьеры Анры падыграў сабе рукой, i яго партнёр Уiльям Галас забiў гол. Суддзя паказаў на цэнтр, французы ў марах уявiлi сябе ў Афрыцы, а справа Марадоны а-ля "рука Бога", як бачна, жыве i цяпер. У Лацiнскай Амерыцы зборная Уругвая згуляла дома ўнiчыю з Коста-Рыкай —1:1 — i пасля гасцявой перамогi таксама едзе ў Паўднёвую Афрыку. Такiм чынам, спiс усiх ўдзельнiкаў чэмпiянату свету 2010 года па футболе. Краiна-арганiзатар: ПАР; Азiя: Японiя, КНДР, Паўднёвая Карэя, Аўстралiя; Афрыка: Гана, Кот-д'Iвуар, Камерун, Нiгерыя, Алжыр; Еўропа: Нiдэрланды, Англiя, Iспанiя, Германiя, Данiя, Iталiя, Сербiя, Славакiя, Швейцарыя, Грэцыя, Славенiя, Партугалiя, Францыя; Паўднёвая Амерыка: Бразiлiя, Парагвай, Чылi, Аргенцiна, Уругвай; КАНКАКАФ: Мексiка, ЗША, Гандурас; Акеанiя: Новая Зеландыя. А нацыянальная каманда Беларусі ў таварыскім матчы ў гасцях уступіла зборнай Чарнагорыі — 0:1. У гэтай гульні таксама быў выдалены з поля беларускі футбаліст — абаронца Дзмітрый Верхаўцоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напружанасць стыкавых гульняў i жаданне паехаць на чэмпiянат свету па футболе 2010 зрабiлi другiя стыкавыя гульнi напружанымi ледзь не да боек на полi. Менавiта памахаць кулакамi вельмi хацелася славенцам у адказ на жаданне расiян забiць патрэбны iм гол. Але не атрымалася. У расiян. Каманда Славенii перамагла зборную Расii на сваiм полi з лiкам 1:0, паказаўшы пры гэтым вельмi выдатнае акцёрскае майстэрства сваiх гульцоў. У момантах, калi супраць славенцаў парушалi правiлы расiяне, адчуванне было, што гаспадарам, як мiнiмум "хуткую" трэба было выклiкаць. |
|