ЧОРНЫ ВЕЧАР НА БЕЛЫМ ЛЁДЗЕ. 21.by

ЧОРНЫ ВЕЧАР НА БЕЛЫМ ЛЁДЗЕ

21.11.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хакей. КХЛ

Вечар 19 лiстапада быў напоўнены сiнонiмамi i антытэзамi. Сiнонiмы ўсё больш стылiстычна адмоўнай афарбоўкi. Антытэзы яскравыя, як вынесеная ў загаловак. Мiнскае "Дынама", распачаўшы самую вялiкую хатнюю серыю гульняў (iх будзе 5), пацярпела самае гучнае паражэнне ў гэтым сезоне.

У сталiчным Палацы спорту, якi ў каторы раз шчыльна запоўнiлi гледачы, "бела-блакiтныя" саступiлi ХК "МВД" 1:5. За суцяшэнне, хiба што, можна прыняць толькi той факт, што вядучую ролю ў падмаскоўнай камандзе выконвае форвард зборнай Беларусi Аляксей Угараў. А ў гаспадароў, у тым лiку i шматлiкiх легiянераў, не атрымлiвалася амаль нiчога. Сапраўды, не лiчыць жа за плюс тое, што за гульню дынамаўцы выдалiлiся толькi чатыры разы? Напрапускалi i ў роўных складах. Ужо на 34-й хвiлiне галоўны трэнер мiнчан Аляксандр Андрыеўскi вымушаны быў замянiць галкiпера: замест Коваля, "пусцiўшага" 5 шайбаў, на пляцоўку выйшаў Мезiн. Андрэй гульнявы снарад лавiў старанна i беспамылкова, часам, змагаючыся з супернiкамi сам-насам, але адыграць такое вялiкае адставанне шанцаў было няшмат. Пад дахам Палаца спорту ў адной з паўзаў арганiзатары ўключылi чайфаўскую кампазiцыю "Аргенцiна—Ямайка 5:0". Актуальна. Як i крыкi "Ганьба!" з трыбун. Яшчэ больш актуальна. Толькi на апошняй секундзе гульнi Юнас Андэрсан падарыў беларускiм заўзятарам адзiны прыемны момант, забiўшы шайбу, якая, праўда, на жаль, ужо нiчога не вырашала. Пасля паядынку Андрыеўскi на прэс-канферэнцыi папрасiў у гледачоў прабачэння. Абяцаў выправiцца. Магчыма, адбудуцца чарговыя "ўлiваннi свежай крывi" з Салiгорска. Але часу застаецца не так шмат, ужо сёння перад вачыма сталiчнай публiкi з'явiцца маскоўскi "Спартак". I настроены ён будзе, адназначна, на перамогу. Што з гэтага атрымаецца, хутка пабачым.

Яўген ВАРАКСА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечар 19 лiстапада быў напоўнены сiнонiмамi i антытэзамi. Сiнонiмы ўсё больш стылiстычна адмоўнай афарбоўкi. Антытэзы яскравыя, як вынесеная ў загаловак. Мiнскае "Дынама", распачаўшы самую вялiкую хатнюю серыю гульняў (iх будзе 5), пацярпела самае гучнае паражэнне ў гэтым сезоне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика