Бернд Штанге працягне працу з футбольнай зборнай Беларусі
28.11.2009 14:12
—
Новости Спорта
|
61-гадовы нямецкі спецыяліст Бернд Штанге працягне працу з нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе. У падтрымку яго кандыдатуры 28 лістапада выказаўся выканкам Беларускай федэрацыі футбола. Упершыню Штанге быў прызначаны галоўным трэнерам зборнай 30 ліпеня 2007 года, на завяршальнай стадыі адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2008. Пад яго кіраўніцтвам каманда спачатку прайграла тры матчы (у тым ліку дома Люксембургу — 0:1), а затым выйграла два (у тым ліку ў Галандыі — 2:1) і заняла чацвёртае месца ў сваёй групе. У кваліфікацыйнай групе чэмпіянату свету-2010 зборная Беларусі таксама была чацвёртай, набраўшы 12 з 12 балаў у гульнях з аўтсайдэрамі Казахстанам і Андорай і 1 з 18 балаў з Англіяй, Украінай і Харватыяй. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У падтрымку яго кандыдатуры 28 лістапада выказаўся выканкам Беларускай федэрацыі футбола.
|
|