Нявыкарыстаныя магчымасцi. 21.by

Нявыкарыстаныя магчымасцi

02.12.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адзiн з герояў культавага савецкага тэлевiзiйнага серыяла "Месца сустрэчы змянiць нельга" казаў: "Дзiрку ад бублiка ты атрымаеш, а не Шарапава!"... Мiнскае "Дынама", адправiўшыся ў выязную серыю па расiйскiх прасторах, перш-наперш завiтала ў падмаскоўную Балашыху ў госцi да мясцовага "МВД". "Бела-блакiтныя" разлiчвалi паквiтацца за хатняе паражэнне i прыехалi якраз па "шарапава", а не па дзiрку ад бублiка.

Дабралiся да суседняй краiны не ўсе. На жаль, сур'ёзную траўму — пералом плюсневай косткi — атрымаў адзiн з лiдараў "зуброў" Юнас Андэрсан. Па меркаваннi ўрачоў, ён зможа выйсцi на пляцоўку не раней, чым праз тры тыднi. Замест шведа ў першую тройку вярнуўся Ханэс Хювенен. Нядаўнi навабранец каманды Дзянiс Качаткоў перабраўся ў трэцяе звяно да Задзялёнава i Антоненкi, а Развадоўскага аб'ядналi з Чупрысам i Саўлiецiсам.

Гульня праходзiла ўзаемавостра. Працы ў Мезiна i варотчыка "мiлiцыянераў" Гарнэта хапала на працягу ўсяго паядынку. І калi канадзец са стартавым цiскам гасцей справiўся, то за спiнай Мезiна ўжо на 12-й хвiлiне аказалiся дзве шайбы. Абодва разы вызначыўся цэнтрафорвард расiян Фёдараў, паспяхова гуляўшы на дабiваннi. За два з паловай перыяды беларусы змаглi толькi раз сапсаваць настрой трыбунам: пасля вельмi прыгожай перадачы спрактыкаванага Пелтанена свой чарговы гол забiў Джэф Плат.

Крыўдна, але нельга абмiнуць той факт, што поспехi Фёдарава i Плата засталiся для большасцi беларускiх заўзятараў непабачанымi. Тэлеканал "Лад" трансляцыi не вёў, чым адразу ж наклiкаў на сябе шквал крытыкi на iнтэрнэт-форумах. Пры станоўчым вынiку матча, хутчэй за ўсё, гэты шквал мог бы ператварыцца ў сапраўдную стыхiю.

Яўген ВАРАКСА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiн з герояў культавага савецкага тэлевiзiйнага серыяла "Месца сустрэчы змянiць нельга" казаў: "Дзiрку ад бублiка ты атрымаеш, а не Шарапава!"... Мiнскае "Дынама", адправiўшыся ў выязную серыю па расiйскiх прасторах, перш-наперш завiтала ў падмаскоўную Балашыху ў госцi да мясцовага "МВД". "Бела-блакiтныя" разлiчвалi паквiтацца за хатняе паражэнне i прыехалi якраз па "шарапава", а не па дзiрку ад бублiка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика