У Глеба памяняўся трэнер. 21.by

У Глеба памяняўся трэнер

06.12.2009 23:50 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нядзелю быў адпраўлены ў адстаўку галоўны трэнер футбольнага клуба «Штутгарт» Маркус Бабель.

Цярпенне босаў швабскага клуба ляснула пасля суботняй нічыі бел-чырвона-белых з такім жа аўтсайдэрам «Бохумам» – 1:1.

Пасля 15-ці тураў «Штутгарт» з 12 баламі дзеліць 16-17-я месцы з «Нюрнбергам»

(горай толькі справа ў «Герты» з яе 5 баламі).

Толькі тая розніца, што «Нюрнберг» летась гуляў у другой бундэслізе, а «Штутгарт» у 2007 г. быў чэмпіёнам Германіі.

Клуб Аляксандра Глеба ў бундэслізе сёлета не выйграваў ад 26 верасня, калі ў гасцях перамог «Айнтрахт» – 3:0. У каманды на рахунку дзве перамогі, шэсць нічыіх і сем паразаў, баланс мячоў 12—21.

Новым трэнерам «Штутгарта» прызначаны 55-гадовы швейцарскі спецыяліст Крыстыян Грос.

Грос нарадзіўся ў сімвалічны год: калі зборная Германіі заваявала першы тытул чэмпіёна свету, прычым чэмпіянат тады праходзіў акурат у Швейцарыі (1954). Грос пагуляў за «Грасхопер», «Лазану», «Ксамакс», «Лугана».

Трэнерскую кар’еру пачаў у клубе «Віль», потым пайшоў у «Грасхопер»,. Апошнія дзесяць год (1999—2009) працаваў з «Базэлем-1893», за гэты час клуб чатыры разы станавіўся чэмпіёнам Швейцарыі, а ў 2008 г. Грос быў прызнаны найлепшым трэнерам швейцарскай суперлігі.

Сваю пасаду Грос пакінуў у траўні 2009 г., пасля таго, як клуб фінішаваў 3-м у чэмпіянаце.

***

Ужо сёння Грос правёў першую трэніроўку, а таксама склікаў тэрміновую прэс-канферэнцыю, на якой заявіў, што хоча вярнуць «Штутгарт» на шлях поспеху.

Ужо першае выпрабаванне ў «Штутгарта» – у сераду,

калі клуб правядзе апошні матч групавога турніру Лігі чэмпіёнаў. Каб трапіць у плей-оф (1/8 фіналу) швабам трэба перамагаць дома румынскую «Уніру».

Становішча такое ў групе: Севілья – 10, Уніра – 8, Штутгарт – 6, Рэйнджэрс – 2.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю быў адпраўлены ў адстаўку галоўны трэнер футбольнага клуба «Штутгарт» Маркус Бабель.Цярпенне босаў швабскага клуба ляснула пасля суботняй нічыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика