Вызначыліся ўсе ўдзельнікі плей‑оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў
10.12.2009 10:55
—
Новости Спорта
|
У сераду прайшлі заключныя матчы групавога турніру футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Група Е: «Ліверпуль» — «Фіярэнціна» — 1:2, «Ліён» — «Дэбрэцэн» — 4:0. Выніковае становішча: Фіярэнціна — 15, Ліён — 13, Ліверпуль — 4, Дэбрэцэн — 0. «Фіярэнціна» і «Ліён» выйшлі ў плей-оф (1/8 фіналу) Лігі чэмпіёнаў, «Ліверпуль» згуляе ў Лізе Еўропы. *** Група F: «Інтэр» — «Рубін» — 2:0, «Дынама» Кіеў — «Барселона» — 1:2. Выніковае становішча: Барселона — 11, Інтэр — 9, Рубін — 6, Дынама — 5. «Барселона» і «Інтэр» выйшлі ў плей‑оф, «Рубін» адпраўляецца ў Лігу Еўропы. *** Група G: «Штутгарт» — «Уніра» — 3:1, «Севілья» — «Рэйнджэрс» — 1:0. Выніковае становішча: Севілья — 13, Штутгарт — 9, Уніра — 8, Рэйнджэрс — 2. «Севілья» і «Штутгарт» выйшлі ў 1/8 фіналу, «Уніра» згуляе ў Лізе Еўропы. *** Група H: «Алімпіякас» — «Арсенал» — 1:0, «Стандард» — АЗ — 1:1. Выніковае становішча: Арсенал — 13, Алімпіякас — 10, Стандард — 5, АЗ — 4. «Арсенал» і «Алімпіякас» выйшлі ў 1/8 Лігі чэмпіёнаў, «Стандард» згуляе ў Лізе Еўропы. *** Усе 16 удзельнікаў плей‑оф Лігі чэмпіёнаў: Пераможцы груп: «Бардо», «Манчэстэр Юнайтэд», «Чэлсі», «Рэал», «Барселона», «Фіярэнціна», «Севілья», «Арсенал». Каманды, што занялі другія месцы: «Баварыя», ЦСКА, «Порту», «Мілан», «Інтэр», «Ліён», «Штутгарт», «Алімпіякас». Лёсаванне пройдзе 18 снежня ў штаб‑кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне (пачатак а 13‑й). У 1/8 фіналу пераможцы груп згуляюць з камандамі, што занялі другія месцы. Але на гэтым этапе не могуць сустрэцца дружыны з адной краіны, а таксама каманды, што гулялі ў адной групе. Прыкладам, МЮ і ЦСКА. Матчы 1/8 фіналу будуць расцягнутыя на месяц, згодна з новым рэгламентам. Першыя сустрэчы пройдуць 16/17 і 23/24 лютага на палях клубаў, што занялі другія месцы, матчы ў адказ — 9/10 сакавіка і 16/17 сакавіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду прайшлі заключныя матчы групавога турніру футбольнай Лігі чэмпіёнаў. «Штутгарт» Глеба прабіўся ў плей-оф. |
|