БАТЭ выйграў у клуба чацвёртай італьянскай лігі. 21.by

БАТЭ выйграў у клуба чацвёртай італьянскай лігі

10.12.2009 11:28 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У рамках падрыхтоўкі да заключнага матчу Лігі Еўропы супраць «Эвертана» барысаўскі БАТЭ правёў 9 снежня ў Рыме таварыскі матч супраць клуба «Чыска», які выступае ў групе С другога паўпрафесійнага дывізіёна італьянскага футбола (чацвёртая ліга).

З лікам 3:2 перамогу атрымалі барысаўчане, паведамляе сайт БАТЭ. Мячы забілі А.Валадзько (16), Радзівонаў (27) і Юрэвіч (45). Супернікі вызначыліся на 54‑й (з пенальці) і 59‑й хвілінах.

Склад БАТЭ: Верамко — Юрэвіч, Шытаў, Сасноўскі, Бардачоў (Няхайчык, 60) — Паўлаў (Булыга, 69), А.Валадзько (Скавыш, 60), Ліхтаровіч (Бага, 60), Крывец — Радзівонаў (Гааран, 66), Алумона (Радзькоў, 66).

Паядынак «быў багаты з боку саперніка на грубую, а часам і брудную гульню», адзначае прэс‑служба БАТЭ.

15 снежня БАТЭ адправіцца ў Англію. Матч з ліверпульскім «Эвертанам» адбудзецца 17 снежня.

Барысаўчане страцілі шанец выйсці ў наступны раунд Лігі Еўропы, але могуць змагацца за трэцяе месца ў групе I у завочнай спрэчцы з грэцкім АЕКам, які згуляе ў Лісабоне супраць «Бенфікі».

Становішча каманд: «Бенфіка» — 12 ачкоў (розніца мячоў 11‑2), «Эвертан» — 9 (7‑8), БАТЭ — 4 (6‑9), АЕК — 4 (4‑9).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках падрыхтоўкі да заключнага матчу Лігі Еўропы супраць «Эвертана» барысаўскі БАТЭ правёў 9 снежня ў Рыме таварыскі матч супраць клуба «Чыска», які выступае ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика