«Творым гісторыю разам»
14.12.2009 16:14
—
Новости Спорта
|
У Кіеве 14 снежня прэзентавалі лагатып і слоган Чэмпіяната Еўропы па футболе, што пройдзе ў 2012 г. у Польшчы і ва Украіне. Слоганам Чэмпіяната Еўропы стане сказ «Творым гісторыю разам». Пра гэта было паведамлена ў панядзелак на ўрачыстай цырымоніі ў Кіеве. Лагатып уяўляе сабой тры пялёсткі, адзін — у форме футбольнага мяча, другі — выкананы ў жоўта‑блакітных (украінскіх) колерах, трэці — бела‑чырвоны — сімвалізуе Польшчу. Ва ўрачыстасці бралі ўдзел прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, прэм’ер‑міністр Юлія Цімашэнка, прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні, кіраўнік украінскай футбольнай федэрацыі Грыгорый Суркіс, кіраўнікі гарадоў, дзе пройдзе кантынентальнае першынство. *** 11 снежня выканкам УЕФА на выездным пасяджэнні ў Фуншале (Партугалія) прыняў рашэнне пакінуць чатыром украінскім гарадам — Кіеву, Данецку, Львову і Харкаву — права правесці матчы чэмпіянату Еўропы. Апроч таго, ухвалена канчатковае рашэнне, што фінал турніру пройдзе ў Кіеве. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Кіеве прэзентаваныя лагатып і слоган Еўра‑2012. |
|