Беларусаў у Давосе чакаюць больш, чым немцаў і чэхаў
16.12.2009 12:07
—
Новости Спорта
|
З 26 па 31 снежня ў Давосе пройдзе традыцыйны пераднавагодні хакейны турнір «Кубак Шпенглера». Кантынентальную хакейную лігу ў Швейцарыі будзе прадстаўляць мінскае «Дынама». Супернікамі беларусаў, акрамя традыцыйных удзельнікаў «Давоса» і зборнай Канады, стануць нямецкі «Мангейм» і чэшскія «Карлавы Вары». На афіцыйным сайце Кубка Шпэнглера ў гэтыя дні праходзіць галасаванне, у якім наведнікам прапаноўваюць адказаць, удзелу якой каманды яны рады больш за ўсё. Першыя два месцы як і чакалася, займаюць гаспадарыы спаборніцтваў ‑‑ «Давос» (36,3%) і зборная Канады (36,1%). На трэцяй пазіцыі размясцілася мінскае «Дынама» (13,2%), далей ідуць «Мангейм» (7,3%) і «Карлавы Вары» (7,1%). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 26 па 31 снежня ў Давосе пройдзе традыцыйны пераднавагодні хакейны турнір «Кубак Шпенглера».Кантынентальную хакейную лігу ў Швейцарыі будзе прадстаўляць мінскае... |
|