Арамнаў залячыў траўму, але на трэніроўкі не спяшаецца
21.12.2009 16:09
—
Новости Спорта
|
Андрэй Арамнаў адолеў наступствы траўмы, якую атрымаў напярэдадні лістападаўскага чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы. Але распачынаць актыўныя трэніроўкі не спяшаецца. Еўрарадыё даведалася, што цяпер алімпійскі чэмпіён Пекіна-2008 адпачывае ў Егіпце з сям’ёй і каханай дзяўчынай.
Андрэй Арамнаў: “Проста не ведаю зараз нават з чаго пачаць рыхтавацца. І мне падаецца, што чэмпіянат свету я не выйграў толькі праз тое, што мне не ставала сродкаў нармальна трэніравацца. Я зараз мабыць буду "прытрымліваць коней". І пакуль у мяне не будзе нармальнага настрою, працоўнага стану, каб я мог спакойна рыхтавацца і ні пра што не думаць, я не пачну трэніравацца. А пакуль што я адпачываю”. Еўрарадыё заспела Андрэя Арамнава на пляжы. Каб пагутарыць з намі, цяжкаатлету давялося вылезці з вады. У Хургадзе, дзе цяпер адпачывае сям’я Арамнавых, +27, але, па словах алімпійскага чэмпіёна, за 10 дзён, што ён правёў на курорце, ён вельмі засумаваў па доме, “дзе цяпер -15”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"пакуль у мяне не будзе нармальнага настрою, працоўнага стану, каб я мог спакойна рыхтавацца і ні пра што не думаць, я не пачну трэніравацца".
|
|