Сібір — «Дынама» Мінск — 0:2
03.01.2010 15:45
—
Новости Спорта
|
Па трыумфальным вяртанні з Кубка Шпэнглера, мінскія дынамаўцы ў матчы рэгулярнага чэмпіяната Кантынентальнай хакейнай лігі выйгралі 3 студзеня ў клуба «Сібір». — 2:0 (2:0, 0:0, 0:0). Матч праходзіў у Новасібірску. Дублем вызначыўся Джэф Плат. Дынамаўцы засталіся на 11‑м месцы ў Заходняй канферэнцыі, у іх 46 пунктаў пасля 38 гульняў. На пункт болей у «Дынама» Рыгі (47), але латышы правялі на гульню болей. 9-ты радок займае «Северсталь» (49 пунктаў) Ад восьмага месца — на ім «Тарпеда» — мінчукоў аддзяляюць чатыры балы. «Тарпеда» сёння а 16‑й гуляе з «Лакаматывам». А «Северсталь» - з «Атлантам». «Дынама» наступны матч правядзе 5 студзеня ў гасцях з «Амурам», 7 студзеня матч у гасцях з новакузнецкім «Металургам», 9‑га — з ЦСКА. У Мінску першы матч пасля гасцявога ваяжу дынамаўцы правядуць 14‑га студзеня. Гуляць будуць з магнітагорскім «Металургам». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па трыумфальным вяртанні з Кубка Шпэнглера, мінскія дынамаўцы ў матчы рэгулярнага чэмпіяната Кантынентальнай хакейнай лігі выйгралі 3 студзеня ў клуба «Сібір». —...
|
|