Строга па графiку. Пакуль без плэй-оф
12.01.2010
—
Новости Спорта
|
Чэмпiянат Кантынентальнай хакейнай лiгi выходзiць на сваю фiнiшную прамую. Апошнiя туры яшчэ больш заблыталi працэс вызначэння шаснаццацi лепшых камандаў, якiя працягнуць барацьбу на стадыi плэй-оф. Мiнскае "Дынама" пакуль не страцiла шанцаў заваяваць пропуск у гульнi на выбыванне i вядзе ўпартую барацьбу з шэрагам непасрэдных супернiкаў. Вашай увазе агляд двух паядынкаў "бела-блакiтных". Форма трошкi незвычайная. Дапоўненай сенсацыйнай звесткаю са стане клуба. Перыяд першы. Коваль i кавалi. Вяртаючыся з далёкага Хабараўска, "дынамаўцы" зазiрнулi ў госцi да новакузнецкага "Металурга", каманды, якая асаблiвых зорак не хапае, але нiкому так проста не саступiць. Тым больш на вачах сваiх гледачоў. Але мiнчане ўжо не раз даказвалi: у першым перыядзе яны могуць абгуляць не толькi "Металург" — любога. Шайба Варламава, якi, дарэчы, паступова выходзiць у лiдары каманды, стала лагiчным мосцiкам да двуххвiлiннага спурту ў другой дваццацiхвiлiнцы, калi Плат, Кулакоў i зноў Варламаў з iнтэрвалам у 81 секунду галявымi кiдкамi выкавалi гасцявую перамогу. Гаспадары ж здолелi прабiць нашага Коваля толькi адзiн раз. Паядынак стаў адным вялiкiм першым перыядам, калi "зубры" кантралявалi сiтуацыю на пляцоўцы i гулялi па-швейцарску (цi, больш дакладна — "па-кубкашпэнглераўску"). Перыяд другi. Традыцыi i развiтаннi. Тут абяцаная сенсацыя. Хоць ужо i не сенсацыя, а самы сапраўдны факт — лепшы бамбардзiр "Дынама" Ханэс Хювенен перайшоў у казанскi "Ак Барс". Як паведамiў генеральны дырэктар "бела-блакiтных" Аляксандр Белы, сваю зацiкаўленасць у фiнскiм нападаючым клуб са сталiцы Татарстана выказаў яшчэ да Новага года. Кiраўнiцтва мiнчан паведамiла пра гэта самому хакеiсту, i той вырашаў паспрабаваць сябе ў складзе чэмпiёнаў КХЛ. Безумоўна, за суадносную грашовую кампенсацыю ад "барсаў", але замянiць "Хювi", як яго ласкава называюць (цi ўсё ж — называлi) дынамаўскiя заўзятары, будзе складана. За два сезоны Ханэс правёў 57 гульняў, у якiх набраў 47 галявых балаў. Што да традыцый, то яны ўсё больш сумныя. Узяць бы i наогул адмянiць гэтую частку гульнi... Другi перыяд суботняга матча з маскоўскiм ЦСКА добра ўпiсаўся ў шэраг такiх жа праваленых дваццацiхвiлiнак у сярэдзiне розных гульняў сезона. Адказам на пытанне "чаму?" можа быць аналiз перадсезоннай падрыхтоўкi каманды. Яшчэ пад кiраўнiцтвам Глена Хэнлана. Функцыянальнай базы не хапае амаль у кожным туры. Што ўжо казаць, калi ты праводзiш дзявятую гульню за пятнаццаць каляндарных дзён. Перыяд трэцi. У чаканнi адпачынку i... аншлагу. Самае цiкавае — апошнi перыяд змагання з армейцамi выдаўся даволi прыстойным. Асаблiва другая яго палова. Моманты, каб зраўняць лiк, былi. Праўда, галкiпер гаспадароў Барулiн быў супраць i захаваў лiк 2:1 на карысць масквiчоў. На тым i разышлiся. Адны ў далёкае турнэ па расiйскiх прасторах, другiя — на радзiму, дзе чакае зусiм невялiчкi адпачынак i падрыхтоўка да дэбюту на "Мiнск-Арэне". Паслязаўтра, 14 студзеня, мiнчане прымаюць на ёй лiдара ўсяго турнiру — магнiтагорскi "Металург". I, шчыра прызнацца, iм хацелася б пабачыць аншлаг на трыбунах пятнацацiтысячнага палаца. Тады i "першых" перыядаў набярэцца пабольш, i "другiя" будуць абмiнаць беларускую каманду. Усё ў нашых руках! Яўген ВАРАКСА, фота khl.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чэмпiянат Кантынентальнай хакейнай лiгi выходзiць на сваю фiнiшную прамую. Апошнiя туры яшчэ больш заблыталi працэс вызначэння шаснаццацi лепшых камандаў, якiя працягнуць барацьбу на стадыi плэй-оф. Мiнскае "Дынама" пакуль не страцiла шанцаў заваяваць пропуск у гульнi на выбыванне i вядзе ўпартую барацьбу з шэрагам непасрэдных супернiкаў. Вашай увазе агляд двух паядынкаў "бела-блакiтных". Форма трошкi незвычайная. Дапоўненай сенсацыйнай звесткаю са стане клуба.
|
|