Гус Хідынк пакідае зборную Расіі. 21.by

Гус Хідынк пакідае зборную Расіі

25.01.2010 09:59 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гус Хідынк пакіне зборную Расіі. Пра гэта карэспандэнту Sports.ru на ўмовах ананімнасці паведаміла надзейная крыніца ў найбліжэйшым атачэнні галандца.

Паводле яго словаў, Гус атрымаў «ясны сігнал ад прадстаўнікоў будучага прэзідэнта РФС, што той у яго паслугах патрэбы больш не мае». Падобна на тое, што сыход будзе залежаць ад інтэнсіўнасці цікавасці да Хідынка іншых імаверных працадаўцаў: «Ювентуса», «Ліверпуля». Магчыма, галандзец зойме пасаду тэхнічнага дырэктара «Чэлсі».

Ускосным пацверджаннем інфармацыі могуць служыць словы агента Хідынка Кеса ван Ньювенхайзена, прамоўленыя ў інтэрв’ю Mail on Sunday. «Сяргей Фурсенка [будучы прэзідэнт Расійскага футбольнага саюза] хоча бачыць у стырна зборнай больш таннага трэнера.

Раней паведамлялася, што Хідынк атрымліваў у год 7 млн еўра чыстымі. Большы намінальны заробак быў толькі ў трэнера зборнай Англіі Фабіё Капэла — 7 млн еўра.

***

Хідынк кіраваў зборнай Расіі ад 2006 года. Дзякуючы яму расіяне рэзка ўзняліся ў сусветным футбольным рэйтынгу, выйшлі на Еўра‑2008, дзе дабраліся да паўфіналу, абыграўшы ў чвэрцьфінале зборную Галандыі.

Адбор на чэмпіянат свету па футболе — 2010 падапечныя Гуса Хідынка прайгралі: яны занялі другое месца ў сваёй групе, прапусціўшы наперад Нямеччыну, а ў стыкавых матчах саступілі па суме двух матчаў Славеніі (2:1, 0:1).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гус Хідынк пакіне зборную Расіі. Пра гэта карэспандэнту Sports.ru на ўмовах ананімнасці паведаміла надзейная крыніца ў найбліжэйшым атачэнні галандца.Паводле яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика