Мінспорту разлічвае на алімпійскія медалі ў біятлоне і фрыстайле
25.01.2010 12:35
—
Новости Спорта
|
Міністэрства спорту і турызму Беларусі разлічвае на алімпійскія медалі ў біятлоне і фрыстайле. Пра гэта паведаміў шэф беларускай місіі на XXI зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы, намеснік міністра спорту і турызму Дзмітрый Шычко сёння ў час online канферэнцыі на сайце БЕЛТА. «Разлічваем на ўдалае выступленне ў біятлоне (Даша Домрачава), а таксама нашых фрыстайлістаў, — сказаў ён. — Там добрая канкурэнцыя ў камандзе — Дашчынскі, Грышын, Кушнір. Усё гэта спартоўцыы з імёнамі». У лыжнай гонцы канкурэнцыю прадстаўнікам іншых краін можа скласці Сяргей Далідовіч. Задача мінімум для Мінспорту — паказаць вынік не горш, чым на папярэдніх Алімпіядах, то бок прывезці з Гульняў хаця б два медалі. «Калі ўдасца заваяваць больш — будзе прыемна, гэта будзе крокам наперад. Зрэшты такога задання ніхто не ставіць», ‑ адзначыў Дзмітрый Шычко, параўнаўшы Алімпійскія гульні з конкурсам на музычным фестывалі, у якім прадказаць вынік таксама цяжка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства спорту і турызму Беларусі разлічвае на алімпійскія медалі ў біятлоне і фрыстайле. Пра гэта паведаміў шэф беларускай місіі на XXI зімовых Алімпійскіх...
|
|