Уэйн Грэцкi ступiць на лёд Мiнск-Арэны
28.01.2010
—
Новости Спорта
|
Як вядома, у найблiжэйшую суботу на сталiчнай "Мiнск-Арэне" пройдзе матч "зорак" Кантынентальнай хакейнай лiгi. Гэта будзе другi па лiку матч хакейных зорак.
"Рашэнне правесцi другi ў гiсторыi Кантынентальнай хакейнай лiгi Матч зорак менавiта ў Мiнску — апраўданае i лагiчнае, — заявiў прэзiдэнт КХЛ Аляксандр Мядзведзеў. — У Беларусi хакей з'яўляецца нацыянальным вiдам спорту, i гэтая гульня стане сапраўдным святам для аматараў хакея, для ўсiх, каму неабыякавы спорт, здаровы лад жыцця". Дарэчы, стала вядома (пра гэта паведамiў афiцыйны сайт пiцерскага хакейнага клуба СКА), што легендарны хакеiст Уэйн Грэцкi можа прыехаць у Мiнск на Матч зорак. Як сказаў галоўны трэнер СКА, амерыканец Бары Смiт, якi днямi размаўляў з Грэцкi, зорка сусветнага хакея (каранi яго менавiта ў Беларусi) збiраецца прыехаць у нашу краiну, каб наведаць гэты матч. "Тады ўсе разам мы зможам павiншаваць Уэйна з днём нараджэння", — сказаў Б. Смiт. Кар. "Звязды". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, у найблiжэйшую суботу на сталiчнай "Мiнск-Арэне" пройдзе матч "зорак" Кантынентальнай хакейнай лiгi. Гэта будзе другi па лiку матч хакейных зорак.
|
|