Беларускія маркі да Алімпіяды-2010 – набор абсурдных кур’ёзаў (Фота)
29.01.2010
—
Новости Спорта
|
На першай марцы, на якой намаляваныя хакеісты, бачна, што беларускі спартсмен чамусьці апрануты ў форму нью-ёрскага хакейнага клуба «Рэйнджэрс». Яго супернік — хакеіст канадскага клуба «Манрэаль», з якім зборная Беларусі ніколі не гуляла і гуляць не зможа, бо зборныя і клубы выступаюць у розных спаборніцтвах, пішаНа марцы з фрыстайлістам, які знаходзіцца ў палёце, журналісты ўбачылі украінскага спартсмена Энвера Аблаева, але ніяк не беларуса. Тры ніжнія маркі прысвечаныя біятлону. На адной беларуска Дар’я Домрачава страляе стоячы, у той час як яе суперніцы рыхтуюцца страляць лежачы. Такая ж памылка нашай біятланісткі здарылася наяве летась, і прывяла да дыскваліфікацыі. «Белпошта» ж вырашыла захаваць гэты момант для гісторыі. Наступны эпізод для калекцыі філатэлістаў — біятлонная пагоня. Але за Домрачавай бягуць… мужчыны-біятланісты! І толькі апошняя марка, на якой спартсменка бяжыць на фоне гор, не выглядае абсурднай. Набор марак для калекцыянераў абыйдзецца ў 3 тысячы рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На першай марцы, на якой намаляваныя хакеісты, бачна, што беларускі спартсмен чамусьці апрануты ў форму нью-ёрскага хакейнага клуба «Рэйнджэрс».
|
|