Сівакоў дэбютаваў за «П’ячэнцу» галявой перадачай. 21.by

Сівакоў дэбютаваў за «П’ячэнцу» галявой перадачай

31.01.2010 15:43 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міхаіл Сівакоў, аддадзены «Кальяры» ў арэнду клубу серыі Б «П’ячэнцы», адразу аддзячыў новаму клубу за давер.

Беларус адзначыўся галявой перадачай ужо ў першым матчы.

У суботу «П’ячэнца» перамагла ў гасцях «Трыесціну» з лікам 3:1,

а Сівакоў выйшаў на поле 56-й хвіліне пры ліку 1:1 і асіставаў таксаму новаму набытку клуба - албанцу Эдгару Кані падчас другога гола, паведамляе football.by.

Праўда, «П’ячэнца» пакуль застаецца на перадапошнім месцы ў другім дывізіёне, маючы цяпер на рахунку 24 пункты.

Гулец БАТЭ Міхаіл Сівакоў быў набыты «Кальяры» год таму, але на полі правёў толькі адну хвіліну ў афіцыйных матчах, выйшаўшы на поле на 92-й хвіліне ў матчы супраць «Сампдорыі» (8 лістапада, 2:0). Канкурэнцыя ў сардзінскім клубе за месца ў паўабароне вельмі высокая.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міхаіл Сівакоў, аддадзены «Кальяры» ў арэнду клубу серыі Б «П’ячэнцы», адразу аддзячыў новаму клубу за давер.Беларус адзначыўся галявой перадачай ужо ў першым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика