Егіпет – пераможца Кубка Афрыкі. 21.by

Егіпет – пераможца Кубка Афрыкі

31.01.2010 22:29 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зборная Егіпта стала пераможцам футбольнага Кубку афрыканскіх нацый, які прайшоў у Анголе.

У фінальным матчы 31 студзеня «фараоны» перамаглі зборную Ганы з лікам – 1:0 (Гедо, 85).

Зборная Егіпта трэці раз запар заваявала гэты трафей, што павінна крыху падсаладзіць іхны пралёт міма Чэмпіяната свету па футболе, што пройдзе нашым «летам» у Паўднёвай Афрыцы (у чэрвені – ліпені, як вядома, у паўднёвым паўшар’і – зіма). Ад Афрыкі на ЧС едуць Алжыр, Нігерыя, Кот Д’Івуар, Гана і Камерун.

Сёлетні Кубак Афрыканскіх нацый быў азмрочаны сітуацыяй вакол зборнай Тога,

аўтобус якой быў абстраляны сепаратыстамі, калі зборная ехала на турнір, у ангольскім анклаве Кабінда.

Памочнік галоўнага трэнера і прэс-аташэ тады загінулі. Зборная Тога пасля доўгага ўзважвання сітуацыі і кансультацый з кіраўніцтвам сваёй краіны знялася з турніру, хоць яе потым дыскваліфікавалі на два наступныя турніры (2012, 2014).

Напад баевікоў, што змагаюцца за незалежнасць правінцыі Кабінда, паставіў пад сумнеў наогул гарантыі бяспекі і падчас будучага Чэмпіянату свету па футболе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зборная Егіпта стала пераможцам футбольнага Кубку афрыканскіх нацый, які прайшоў у Анголе.У фінальным матчы 31 студзеня «фараоны» перамаглі зборную Ганы з лікам –...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика