Аляксандр Хацкевіч стаў трэнерам зборнай Украіны. 21.by

Аляксандр Хацкевіч стаў трэнерам зборнай Украіны

06.02.2010 20:20 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Былы футбаліст зборнай Беларусі ды былы трэнер «Віцебска» 36-гадовы Аляксандр Хацкевіч стаў адным з трэнераў зборнай Украіны па футболе. Беларус прыняў запрашэнне галоўнага трэнера зборнай Украіны Мірона Маркевіча, прызначанага на гэтую пасаду ў панядзелак.

Зборная Украіна будзе вызваленая ад адборачных гульняў да чэмпіянату Еўропы – 2012, бо з’яўляецца гаспадыняй – разам з Польшчай – гэтага першынства.

Мірон Маркевіч заявіў, што мэта зборнай – перамога на Еўра-2012.

Што да Хацкевіча, то ў свой час ён выступаў разам з Валянцінам Бялькевічам за «Дынама» Кіеў, у 1996-2003 гг. У складзе ўкраінскага клуба ён быў сяміразовым чэмпіёнам Украіны. Правёў за «Дынама» Кіеў 135 матчаў, забіў 26 мячоў. Пачынаў і сканчаў кар"еру ў мінскім «Дынама» (1991–1996, 2005–2007 - 106 гульняў, 20 галоў). Трэнерскую кар"еру таксама пачынаў у «Дынама» у 2007 г., прыйшоўшы на змену Пятру Качуру, наступнікам Хацкевічам быў Ігар Крывушэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы футбаліст зборнай Беларусі ды былы трэнер «Віцебска» 36-гадовы Аляксандр Хацкевіч стаў адным з трэнераў зборнай Украіны па футболе. Беларус прыняў запрашэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика