Каляндар кваліфікацыі Еўра‑2012 у групе «D» абмяркуюць 19 лютага ў Люксембургу
08.02.2010 13:02
—
Новости Спорта
|
Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». Нагадаем, што Беларусь трапіла ў адну групу са зборнымі Францыі, Румыніі, Босніі, Албаніі і Люксембурга. Галоўны трэнер беларускай зборнай Бернд Штанге заявіў, што аптымістычна ўспрыняў вынікі лёсавання. Яшчэ перад лёсаваннем, ён заявіў, што задача‑максімум зборнай у любым выпадку, нягледзячы на супернікаў, — выхад на чэмпіянат Еўропы па футболе, задача‑мінімум — трапіць у стыкавыя матчы (г.зн. заняць 2-е месца ў групе). Тым часам для правядзення матчаў ужо вызначаныя наступныя даты: у 2010 годзе — 3/4 і 7 верасня і 8/9 і 12 кастрычніка; у 2011 годзе — 25/26 і 29 сакавіка, 3/4 і 7 чэрвеня, 2/3 і 6 верасня, 7/8 і 11 кастрычніка. Стыкавыя матчы пройдуць 11/12 і 15 лістапада 2011 года. Чэмпіянат Еўропы па футболе пройдзе з 11 чэрвеня па 1 ліпеня 2012 года у Польшчы і ва Украіне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».Нагадаем, што Беларусь трапіла ў адну групу са зборнымі Францыі, Румыніі,...
|
|