Бернд Штанге: Мы сустрэнемся з цікавымі камандамі. 21.by

Бернд Штанге: Мы сустрэнемся з цікавымі камандамі

08.02.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Мы сустрэнемся з цікавымі камандамі" — так пракаментаваў галоўны трэнер беларускай футбольнай зборнай Бернд Штанге вынікі лёсавання адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2012, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола."З Румыніяй і Албаніяй мы ўжо гулялі, а з Францыяй і Босніяй і Герцагавінай давядзецца сустрэцца ўпершыню, — сказаў Штанге. — Я рады за нашых прыхільнікаў, якія ўбачаць гульцоў, што выступаюць за "Арсенал", "Баварыю" і іншыя моцныя клубы".

"Мы павінны быць упэўнены ў сваіх магчымасцях. У нас моцная каманда. Я настроены аптымістычна", — заявіў нямецкі спецыяліст.

Ён таксама паведаміў, што адносна таварыскіх матчаў зборнай "з'явіліся нейкія варыянты". "Пакуль казаць пра іх не буду, таму што трэба дачакацца афіцыйнага пацвярджэння", — растлумачыў Штанге.

На думку старшыні БФФ Генадзя Нявыгласа, беларускай зборнай "дасталіся няпростыя сапернікі". "Францыя, Боснія і Герцагавіна, Румынія — тры каманды, якія знаходзяцца вышэй за нас у рэйтынгу. Але я мяркую, што мы павінны з імі змагацца на роўных. Будзем гуляць і настройвацца на кожны матч. Узровень нашай зборнай значна ўзрос, і мы зможам дамагчыся станоўчага выніку. Боснія і Герцагавіна — вельмі няпростая для нас зборная. З албанцамі мы гулялі не адзін раз. На выездзе з імі, як з любымі балканцамі, гуляць няпроста, але статыстыка на нашым баку. Думаю, і гэтым разам зможам іх перамагчы", — заявіў Нявыглас.

Згодна з вынікамі лёсавання ў адборачнай групе D Беларусь сустрэнецца са зборнымі Францыі, Румыніі, Босніі і Герцагавіны, Албаніі і Люксембурга.

У фінальную частку Еўра-2012, якая пройдзе ў Польшчы і ва Украіне, выходзяць пераможцы дзевяці груп і лепшая сярод другіх каманд. Астатнія восем другіх зборных разыграюць апошнія чатыры пуцёўкі на Еўра-2012 у стыкавых матчах. Польшча і Украіна як гаспадары чэмпіянату вызвалены ад кваліфікацыйнага адбору.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Мы сустрэнемся з цікавымі камандамі" — так пракаментаваў галоўны трэнер беларускай футбольнай зборнай Бернд Штанге вынікі лёсавання адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2012, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика