Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада». 21.by

Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада»

09.02.2010 13:39 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі абаронца Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада». Не выключана, што ён возьме ўдзел у адным з найбліжэйшых матчаў рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі.

Свой наступны матч «Каларада» дома правядзе супраць «Атланты» 10 лютага. Да перапынку, звязанага з Алімпійскімі гульнямі ў Ванкуверы, «Эвеланш» трэба згуляць яшчэ два матчы: 12 лютага «Каларада» дома будзе змагацца з «Фініксам», а 13 лютага на выездзе сустрэнецца з «Лос‑Анджэлесам».

Нагадаем, Руслан Салей ў пачатку снежня перанёс аперацыю — яго непакоілі болі ў спіне.

У гэтым сезоне ён правёў у складзе «Каларада» ўсяго адзін матч — 8 кастрычніка супраць «Нэшвіла». Да трэніроўкі на лёдзе 35‑гадовы абаронца прыступіў 23 студзеня.

Зрэшты, казаць пра вяртанне беларуса ў каманду пакуль заўчасна.

Выштурхнуць кагосьці з абаронцаў асноўнага складу «Каларада» пасля працяглага перапынку Руслану будзе няпроста: клуб выступае паспяхова, і лінія абароны «Эвеланш» вельмі трывалая. Тым больш што, паводле інфармацыі выдання Denver Post, разам з Русланам са спісу траўмаваных выведзены яшчэ адзін абаронца Джон‑Майкл Лайлз.

Адзначым таксама, што паводле рашэння галоўнага трэнера зборнай Беларусі Міхаіла Захарава Руслан Салей стане капітанам нашай дружыны на Алімпіядзе ў Ванкуверы.

Пытанне ўдзелу абаронцы у Алімпіядзе не вырашанае канчаткова, аднак, па словах трэнера, верагоднасць таго, што Руслан выступіць у Ванкуверы, складае 99%.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі абаронца Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада». Не выключана, што ён возьме ўдзел у адным з найбліжэйшых матчаў рэгулярнага чэмпіянату...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика