Трэнер беларусаў Захараў: «Вельмі хачу, каб Расія выйграла Алімпіяду»
18.02.2010 13:08
—
Новости Спорта
|
Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Захараў пракаментаваў стартавы матч на Алімпіядзе ў Ванкуверы супраць Фінляндыі (1:5). «Супернік у нас быў вельмі моцны. Думаю, што фінская зборная будзе змагацца за медалі. Нам было цяжка, мы стараліся, як маглі, але, на жаль, у нас не ўсе атрымлівалася. Мы змагаліся, да трэцяга гола дакладна». «Якая задача стаіць перад зборнай Беларусі? Мы самі сабе яе паставілі ўнутры каманды. Будзем старацца патрапіць у васьмёрку. Але пры гэтым у нас няма ні прэміяльных, ні іншых стымулаў» «Што тычыцца зборнай Расіі, то там сабраныя наймацнейшыя на сённяшні дзень хакеісты. Вельмі хачу, каб менавіта расіяне выйгралі гэтую Алімпіяду. Даўно ведаю Вячаслава Быкава і ад чыстага сэрца жадаю яму толькі перамогі. Мне вельмі хочацца, каб першым у свеце быў расійскі хакей, а не канадскі», — прыводзіць словы трэнера. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Захараў пракаментаваў стартавы матч на Алімпіядзе ў Ванкуверы супраць Фінляндыі (1:5).«Супернік у нас быў вельмі...
|
|