Беларусь – Швецыя – 2:4. 21.by

Беларусь – Швецыя – 2:4

20.02.2010 00:16 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У пятніцу, 19 лютага, хакейная зборная Беларусі правяла другі матч у групе «С» на алімпійскім турніры ў Ванкуверы. Падапечным Міхаіла Захарава супрацьстаяла зборная Швецыі. Беларусы саступілі 2:4, але мелі шанц у трэцім перыядзе звесці матч да нічыёй.

Лік па перыядах: 0:2, 1:1, 1:1.

Калі два перыяды для беларусаў скончыліся амаль бязрадасна, то ў трэцім нашыя абудзіліся і падарылі вясёлы хакей. Скарацілі лік да мінімуму і працягвалі атакаваць вароты шведаў.

Прыкладам, пры ліку 2:3 ў перакладзіну трапіў Канстанцін Захараў.

Нашыя атакавалі да апошняй хвіліны, але прапусцілі чацвёртую шайбу за дзесяць секундаў да канца трэцяга перыяду.

Шайбы: 0:1 – 06:40, Даніэль Сэдзін; 0:2 – 09:04, Даніэль Альфрэдсан; 0:3 – 29:35 – Ёхан Франзэн, 1:3 – 34:55 – Аляксандр Кулакоў (у пратаколе – Дзмітры Мялешка), 2:3 – 52:33 – Дзмітры Мялешка, 2:4 – 59:50 – Даніэль Альфрэдсан.

Вароты беларусаў абараняў Андрэй Мезін.

***

Становішча камандаў: Швецыя – 6 (2 гульні, баланс шайбаў 6—2), Фінляндыя – 3 (1, 5—1), Германія – 0 (1, 0—2), Беларусь – 0 (2 гульні, 3—9).

Нагадаем, што 17 лютага зборная Беларусі прайграла Фінляндыі – 1:5, а Швецыя выйграла ў Германіі – 2:0.

Раніцай cуботы, 20 лютага, згуляюць зборныя Фінляндыі і Германіі.

Зборная Беларусі сустрэнецца з Германіяй праз дзень. Матч пачнецца, калі ў Мінску будзе 7-я раніца нядзелі.

***

Незалежна ад занятага ў групе месца падапечныя Міхаіла Захарава прадоўжаць выступ на Алімпіядзе.

І нават пазмагаюцца за выхад у чвэрцьфінал, куды паспрабуюць трапіць праз плей-оф кваліфікацыі1/4 фіналу, матчы якога пройдуць 23 лютага.

Наўпрост у чвэрцьфінал выходзяць тры пераможцы квартэтаў, а таксама лепшая сярод камандаў, якія занялі другія месцы.

Астатнія восем удзельнікаў хакейнага турніру Алімпіяду пашыхтуюцца паводле ранжыру у залежнасці ад іх турнірных паказчыкаў папярэдняй стадыі (месца ў групе, колькасць набраных балаў, розніца шайбаў ды г.д.). У кваліфікацыйным раўндзе плэй‑оф 5‑я каманда сустрэнецца з 12‑й, 6‑я — з 11‑й, 7‑я — з 10‑й, 8‑я — з 9‑й.

Пакуль пасля двух гульняў у імправізаванай зводнай табліцы беларусы займаюць 10-е месца. Горшыя за нас вынікі маюць толькі Нарвегія і Латвія, але латышы правялі пакуль толькі адзін матч. А 2:30 ночы яны гуляюць з Чэхіяй.

7-я каманда на гэты момант (00:07 ночы на суботу) Славакія, але за наступныя дні шмат што можа змяніцца. Шмат што, але не ўсё, акурат праясніць апошні матч у групе з Германіяй.

А ўжо пачынаючы з 1/4 фіналу (24 лютага) алімпійскі турнір пройдзе па класічнай схеме плей‑оф.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
О які валідольны быў трэці перыяд!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика