Толькі мая Алімпіяда. Аляксандар Грыгараў
22.02.2010
—
Новости Спорта
|
Алімпійскія гульні ў Ванкувэры — вачыма вядомых у Беларусі людзей. Ці вераць яны ў посьпех беларускіх алімпійцаў? Як ацэньваюць каляспартовы антураж Алімпіяды? Якое ўвогуле месца ў іх жыцьці займае вялікі спорт?Напярэдадні Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў беларускіх спартоўцаў, якія бяруць удзел у Алімпійскіх гульнях у Ванкувэры. Па словах Лукашэнкі, з улікам той вялізнай увагі, якая надаецца ў Беларусі спорту, выступы некаторых атлетаў не вытрымліваюць ніякай крытыкі.
Як пазбавіцца ад “спартовых турыстаў”, якія з году ў год езьдзяць на Алімпіяды нават без тэарэтычных спадзяваньняў заняць высокія месцы? Спартовы экспэрт, экс-міністар спорту і турызму Аляксандар Грыгараў перакананы, што перад кожным атлетам мусіць быць акрэсьлены канкрэтны сцэнар ягонага ўдзелу ў галоўных стартах чатырохгодзьдзя. І зьдзіўлены, што новае кіраўніцтва спартовага ведамства сёлета заявіла пра тое, што спаганяць за няўдачы са спартоўцаў ніхто не зьбіраецца: “Перад Ванкувэрам у Турыне была срэбная ўзнагарода ў Дашчынскага – супраць бронзы на папярэдніх Алімпійскіх гульнях у Солт-Лэйк Сыці. Цяпер ужо два мэдалі. То бок, якісьці акрэсьліўся прагрэс. І я вам хачу сказаць, што кожнаму спартоўцу ў індывідуальным пляне падрыхтоўкі павінна ставіцца канкрэтная задача. Я ня думаю, што ў гэтым сэнсе нешта зьмянілася. Хоць, шчыра кажучы, можа яны за гэтыя паўгода, як я не міністар, штосьці сапраўды зьмянілі? Але калі сапраўды так, то гэта няправільна. Бо гэта ніяк не адпавядае спартовай мэтодыцы. Глядзіце: любы спартовец, нават першаразраднік ці спартовец-пачатковец, дзеля чаго займаецца спортам? Каб дасягнуць нейкага выніку, правільна? І дзяржава выдаткоўвае немалыя сродкі, каб чалавек падтрымаў імідж краіны”. Карэспандэнт: “То бок, сэнс у тым, каб не пладзіць спартовых турыстаў?” “Не столькі турызм, колькі ўсе павінны разумець простую лёгіку. Скажам, вы кудысьці едзеце. Гэта ж не без мэты? Ці, прыкладам, жонка дае заданьне схадзіць у краму. Яны ж пры гэтым ставіць пэўную задачу: купі хлеба, купі масла, каўбасу. Ну элемэнтарна такі просты момант! Дык як гэта людзям, якія выяжджаюць на галоўныя старты, не ставіць задачу? У мяне, дакладваю вам, было ўсё сыстэматызавана. Найперш, у алімпійскай падрыхтоўцы ёсьць два асноўныя этапы. Першы этап пачынаецца адразу пасьля Алімпіяды, адразу ж у першы год. Вызначаюцца трэнэры, якія вядуць падрыхтоўку, і камплектуюцца нацыянальныя каманды. А таксама заключны этап, калі заваёўваюцца ліцэнзіі і ставіцца задача па выступленьні на Алімпійскіх гульнях. Вось два, будзем так казаць, самыя вызначальныя гады. Наступныя два гады – мэтанакіраваная падрыхтоўка. Дык што, адным махам гэта ўсё адмяніць?”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алімпійскія гульні ў Ванкувэры — вачыма вядомых у Беларусі людзей. Ці вераць яны ў посьпех беларускіх алімпійцаў? Як ацэньваюць каляспартовы антураж Алімпіяды? Якое ўвогуле месца ў іх жыцьці займае вялікі спорт? |
|