У Федэрацыі хакея пакуль не каментуюць выступленне зборнай на Алімпіядзе
24.02.2010 17:34
—
Новости Спорта
|
У Федэрацыі хакея Беларусі пакуль не каментуюць выступленне зборнай на алімпійскім турніры ў Ванкуверы. Як заявіў выканаўца абавязкаў старшыні ФХРБ Уладзімір Швабоўскі, рабіць высновы, засноўваючыся толькі на тэлевізійнай «карцінцы», будзе не зусім аб’ектыўна. Паводле яго слоў, ФХРБ плануе заслухаць справаздачу галоўнага трэнера зборнай Міхаіла Захарава. Гэта можа адбыцца на справаздачна‑выбарчай канферэнцыі федэрацыі, намечанай на 15 сакавіка. Чакаецца, што беларускія хакеісты вернуцца з Ванкувера 26 лютага. На алімпійскім турніры зборная Беларусі не змагла выйсці ў чвэрцьфінал, прайграўшы ў стыкавым матчы камандзе Швейцарыі — 2:3 (1:1, 1:1, 0:0, 0:0, буліты — 1:2). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Федэрацыі хакея Беларусі пакуль не каментуюць выступленне зборнай на алімпійскім турніры ў Ванкуверы.Як заявіў выканаўца абавязкаў старшыні ФХРБ Уладзімір... |
|