Самы разумны футбаліст у свеце гуляе ў англійскім «Бернлі»
25.02.2010
—
Новости Спорта
|
Кларк Карлайл мае дзве вышэйшыя адукацыі, вывучае матэматыку, палітыку і рэлігію, рэгулярна наведвае царкву, а нядаўна выйграў у папулярнай тэлевіктарыне.
Абаронца «Бернлі» Кларк Карлайл стаў першым у гісторыі футбалістам, які выйграў у папулярнай у Вялікабрытаніі тэлевіктарыне Countdown. 30‑гадовы футбаліст, які ў свой час гуляў за моладзевую зборную Англіі, атрымаў абсалютную перамогу над дзеючым пераможцам гульні з лікам 89:55. «Усё жыццё марыў узяць удзел у гэтай гульні і, вядома, перамагчы, — сказаў Карлайл ITV. — Не скажу, што гэтая перамога раўназначна перамозе на футбольным полі, але гэта цалкам супастаўны поспех» Адзначым, што Карлайл, які правёў у гэтым сезоне 23 матчы, мае дзве вышэйшыя адукацыі, вывучае матэматыку, палітыку і рэлігію, рэгулярна наведвае царкву, а ў 2002 годзе быў названы самым разумным футбалістам сучаснасці, паведамляе *** У мінулым сезоне гуляў у першым дывізіёне (чэмпіёншып) і прабіўся ў прэм'ер-лігу з 5-га месца праз плей-оф. Зараз пасля 26 гульняў займае перадапошні, 19-ы радок. У наступным туры, 27 лютага, гуляе з такім жа бядакам «Портсмутам» (20-е месца). *** Кларк Карлайл згуляў у гэтым сезоне за клуб 23 матчы, прычым у 22 з іх правёў на полі ўсе 90 хвілін. Зарабіў чатыры жоўтыя карткі. За «Бернлі» Карлайл выступае ад 2007 г., забіў 6 мячоў. Раней гуляў за «Блэкпул», КПР, «Лідс», «Уотфард», быў у арэндзе ў «Лутане». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кларк Карлайл мае дзве вышэйшыя адукацыі, вывучае матэматыку, палітыку і рэлігію, рэгулярна наведвае царкву, а нядаўна выйграў у папулярнай тэлевіктарыне.
|
|