З новым годам!. 21.by

З новым годам!

05.03.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нацыянальная футбольная зборная Беларусi правяла свой першы паядынак у новым сезоне. На нейтральнай тэрыторыi турэцкай Антальi нашы хлопцы з лiкам 3:1 перамаглi ў таварыскай гульнi зборную каманду Арменii.

Рашэнне правесцi гэтую сустрэчу ў Турцыi лагiчна вынiкае з таго, што большасць футбалiстаў усходнееўрапейскiх клубаў зараз якраз, праводзячы перадсезонныя зборы, там i знаходзяцца. Бернд Штанге выклiкаў у стан каманды 23 футбалiсты. Сярод гэтага спiсу не было Вiталя Кутузава, якi яшчэ не вылечыўся ад траўмы ахiла, аднак гулец iтальянскага "Бары" ўсё ж такi знайшоў час i вырваўся на некалькi гадзiн у Анталью, каб паўдзельнiчаць у выбары новага капiтана (нагадаю, Аляксандр Глеб добраахвотна адмовiўся ад гэтай мiсii). У вынiку, 2 сакавiка шляхам тайнага галасавання вызначылася, што большасць калегаў хочуць бачыць капiтанскую павязку на руцэ галкiпера пiцерскага "Зенiта" Юрыя Жаўнова. Той у сваю чаргу адзначыў, што "капiтанам быць ганарова, але i адказна, патрэбна весцi за сабой партнёраў, падаваць прыклад сваiмi ўчынкамi". На жаль, за гульнёй з армянамi Юрый вымушаны быў назiраць з трыбун — i яму траўма пакуль не дае выступаць ва ўсе сiлы.

Галкiпер, дарэчы, быў адным з нешматлiкiх гледачоў, бо балельшчыкаў на тэрыторыю стадыёна не пусцiлi. Стартавы склад беларусаў падарыў толькi адну нечаканасць: дуэт апорнiкаў склалi мiнскi "дынамавец" Кiсляк i запарожскi "металург" Цiгараў. Вопытных Кульчыя i Амельянчука не аказалася нават у запасе. Месца ў варотах заняў Сяргей Верамко, цэнтральныя абаронцы — Сасноўскi i Лянцэвiч, Юрэвiч з Шытавым на краях. Трыа паўабаронцаў, якiя павiнны былi ствараць небяспеку каля чужых варот — Глеб, Крывец i Калачоў. Ну i, нарэшце, адзiны форвард Сяргей Карнiленка.

Беларуская каманда на правах фаварыта, пра гэта сведчыць не толькi рэйтынгавая пазiцыя (79-я супраць 103-й), але i практыка папярэднiх супрацьстаянняў, з першых хвiлiн завалодала iнiцыятывай, шмат кантралявала мяч, але да вострых момантаў не даходзiла. Армяне наогул сваю першую атаку правялi толькi на трыццатай хвiлiне, аднак нават да ўдару справа не дайшла — добра згулялi абаронцы каманды Штанге. Марудная, насамрэч — вясновая, з вялiкай колькасцю безвынiковых стандартаў, гульня першага тайма трошкi "ажыла" на апошнiх хвiлiнах, калi жоўтыя карткi атрымалi Калачоў i Мкртчан.

Адразу пасля перапынку на поле замест Крыўца з'явiўся Антон Пуцiла i менавiта яму пашчасцiла адкрыць лiк, выкарыстаўшы памылку супернiка на левым флангу. Тым самым паўабаронца не толькi ўпiсаў сваё iмя на табло, але i забiў свой першы мяч у форме нацыянальнай зборнай. Радасць была нядоўгай — лiтаральна праз хвiлiну нашы абаронцы недагледзелi за Пачаджанам, i той з дабiвання зрабiў лiк 1:1. Наступныя хвiлiн дзесяць ужо армянская каманда валодала iнiцыятывай, спрабуючы развiць поспех, але слова ўзяў Бернд Штанге, дакладней, футбалiсты, якiх ён выпусцiў на замену. Напружанне, якое стваралi Глеб-малодшы i Радзiвонаў каля варот супернiка прывяло да памылкi абаронцаў i галявога поспеху Аляксандра Глеба. Ну а трошкi пазней ужо самi "рэзервiсты" адзначалi поспех: Вячаслаў Глеб тонкай перадачай вывеў Радзiвонава "тэт-а-тэт" з галкiперам зборнай Арменii i нападаючы барысаўскага "БАТЭ" паставiў прыемную для нас кропку — 3:1.

Беларускiя футбалiсты пацвердзiлi свой клас, але сама якасць гульнi пакуль далёкая ад iдэальнай. Як адзначыў Бернд Штанге, гэта пакуль толькi 70 % ад сапраўдных магчымасцяў. Будзем спадзявацца, што 2 чэрвеня, калi мы ў Мiнску прымаем зборную Швецыi, каманда пакажа больш цiкавую гульню. А там i да старту адборачнай кампанii недалёка.

Яўген ВАРАКСА.

фота прэс-службы АБФФ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальная футбольная зборная Беларусi правяла свой першы паядынак у новым сезоне. На нейтральнай тэрыторыi турэцкай Антальi нашы хлопцы з лiкам 3:1 перамаглi ў таварыскай гульнi зборную каманду Арменii. Рашэнне правесцi гэтую сустрэчу ў Турцыi лагiчна вынiкае з таго, што большасць футбалiстаў усходнееўрапейскiх клубаў зараз якраз, праводзячы перадсезонныя зборы, там i знаходзяцца. Бернд Штанге выклiкаў у стан каманды 23 футбалiсты. Сярод гэтага спiсу не было Вiталя Кутузава, якi яшчэ не вылечыўся ад траўмы ахiла, аднак гулец iтальянскага "Бары" ўсё ж такi знайшоў час i вырваўся на некалькi гадзiн у Анталью, каб паўдзельнiчаць у выбары новага капiтана (нагадаю, Аляксандр Глеб добраахвотна адмовiўся ад гэтай мiсii).
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика