Пацыент, хутчэй, мёртвы. 21.by

Пацыент, хутчэй, мёртвы

05.03.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

КХЛ зноў вяртаецца на пляцоўкi Расii, Беларусi, Латвii i Казахстана. Тыя хакеiсты, што яшчэ пару дзён назад абаранялi гонар сваiх зборных на Алiмпiйскiх гульнях у Ванкуверы, яшчэ не паспелi распакаваць рэчы, а ўжо зноў трэба збiрацца ў дарогу. Мiнскае "Дынама" адправiлася ў адзiн з самых далёкiх выездаў у сезоне: ад беларускай сталiцы да Астаны амаль тры з паловай тысячы кiламетраў. На жаль, асаблiвай радасцi падарожжа не прынесла. Чарговае паражэнне — 3:5.

А вось капiтан мiнскай каманды i "наваспечаны" бронзавы прызёр ванкуверскiх Гульняў у складзе зборнай Фiнляндыi Вiле Пелтанен так i не дабраўся да сталiцы Казахстана. Памежнiкi мiжнароднага аэрапорта ў Вене не паверылi шматвопытнаму хакеiсту, што казахскую вiзу яму павiнны зрабiць ужо па прылёце ў Астану i знялi фiна з рэйсу.

Хоць наўрад цi нават Пелтанен змог бы вылечыць сваю каманду ад хранiчнай i невылечнай (будзем спадзявацца — часова), хваробы. "Сiмптомы" гэтай напасцi можна назiраць на працягу ўсяго сезона i яны вельмi нагадваюць прыкметы большасцi iнфекцыйных хваробаў. Інкубацыйны перыяд праяўляецца звычайна ў першыя хвiлiны гульнi, калi "дынамаўцы" адразу кiдаюцца ў атаку, часта закiдваюць шайбы i могуць нават дагуляць стартавую дваццацiхвiлiнку "на нуль". Прадрамальны (ад грэчаскага prodromes — прадвеснiк) перыяд працякае ў больш вострай форме, з'яўляюцца заўважныя прыкметы, якiя дакладна даюць зразумець — нешта тут не тое. У выкананi "бела-блакiтных" гэта выглядае наступным чынам: незразумелыя памылкi на роўным месцы, кур'ёзныя прапушчаныя шайбы, якiя проста ўшчэнт разбiваюць баявы настрой, непатрэбныя выдаленнi, якiя прыводзяць да чарговай прапушчанай шайбы. А потым яшчэ да адной i яшчэ. Але iх будзе правiльна аднесцi ўжо да наступнай стадыi, якую медыкi клiчуць разгарам хваробы. Тут падначаленыя Аляксандра Андрыеўскага спрабуюць ужо з дапамогай "лекаў" (тайм-аўтаў i тасаванняў звенняў) штосьцi выправiць, але немач усё больш i больш паглынае "зубраў", па традыцыi канчаткова "прыбiваючы да ложку" шайбай у пакiнутыя Ковалем (цi Мезiным) вароты.

Як хутка пацыент аправiцца ад захворвання — залежыць толькi ад яго, ад яго "iмунiтэту", у хакейным выпадку — якасцi перадсезоннай падрыхтоўкi. Адназначна можна толькi сцвярджаць — амаль увесь сезон 2009/2010 "Дынама" правяло на бальнiчным, не надта i iрвучыся з яго выходзiць. Што чакае клуб праз год, пакажа толькi гульня. Хоць яна i толькi гульня..

Два апошнiя паядынкi беларуская каманда правядзе на выездзе — сёння з уфiмскiм "Салаватам Юлаевым" i ў нядзелю з омскiм "Авангардам".

Яўген ВАРАКСА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
КХЛ зноў вяртаецца на пляцоўкi Расii, Беларусi, Латвii i Казахстана. Тыя хакеiсты, што яшчэ пару дзён назад абаранялi гонар сваiх зборных на Алiмпiйскiх гульнях у Ванкуверы, яшчэ не паспелi распакаваць рэчы, а ўжо зноў трэба збiрацца ў дарогу. Мiнскае "Дынама" адправiлася ў адзiн з самых далёкiх выездаў у сезоне: ад беларускай сталiцы да Астаны амаль тры з паловай тысячы кiламетраў. На жаль, асаблiвай радасцi падарожжа не прынесла. Чарговае паражэнне — 3:5.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика