БАТЭ — уладальнік Суперкубка Беларусі
08.03.2010 18:30
—
Новости Спорта
|
Упершыню ў нашай краіне адбыўся матч на Суперкубак. У ім сышліся чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ і ўладальнік Кубка Беларусі наваполацкі «Нафтан». Матч праходзіў не пад чыстым небам, а пад дахам крытага футбольнага манежу, што на Веснянцы. Можа гэта ў нейкай ступені адбілася на гульне каманд. Матч праходзіў не ў самым высокім рытме. На працягу ўсёй гульні клубы некалькі разоў маглі адкрыць лік, але ці мазалі ў выгадных становішчах, ці на вышыні заставаліся варатары. Асноўны час скончыўся нулявой нічыёй. Паводле рэгламенту Суперкубка, дадатковага часу не было. Адразу біліся пенальці. І ў серыі адзінаццаціметровых на вышыні аказаўся галкіпер БАТЭ Сяргей Верамко. Ён выцягнуў два ўдары, а аднойчы мяч трапіў у штангу. У чэмпіёнаў забілі Алумона, Няхайчык і Стасевіч. У серыі пенальці БАТЭ святкаваў перамогу — 3:2. Першы Суперкубак Беларусі з’язджае ў Барысаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню ў нашай краіне адбыўся матч на Суперкубак. У ім сышліся чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ і ўладальнік Кубка Беларусі наваполацкі |
|